Подведены итоги заочного международного конкурса по математике «Кенгуру»

Образование

Гатовыя ісці да перамог…
Неаспрэчна, сучасныя дзеці перагружаны інфармацыяй, вялізнай колькасцю мерапрыемстваў, конкурсаў, алімпіяд. Але большасць з іх станоўча ўспрымаюць такую нагрузку. Вось, напрыклад, у завочным міжнародным конкурсе па матэматыцы “Кенгуру 2010-2011” прынялі ўдзел 266 вучняў школ раёна. Па колькасці набраных балаў журы вызначыла месцы на міжнародным, рэспубліканскім, абласным і раённым узроўнях. У залежнасці ад вынікаў дзеці заахвочваюцца рознымі прызамі і сувенірамі.
Заахвочванне ў выглядзе медаля-сувеніру III ступені атрымалі 26 нашых хлопцаў і дзяўчат, а вучань СШ № 1 Аляксандр Бабарэнь атрымае медаль-сувенір II ступені. На мінулым тыдні ўзнагароды даслалі ў аддзел адукацыі, і ў бліжэйшы час яны будуць уручаны адзначаным удзельнікам конкурсу.
Гэтыя ж 27 вучняў (з 266, якія адправілі свае работы) сталі прызёрамі конкурсу “Кенгуру 2010-2011” і на раённым узроўні.
Па атрыманых балах на I-ае месца выйшлі: Сініцына Наталля (11 кл. – Амбросавіцкая СШ); Васкоўская Таццяна, Мамыка Яўген, Макоўская Марыя (7, 9, 10 кл. – Обальская СШ); Якубёнак Уладзіслаў (5 кл. – Слабадская СШ); Бабарэнь Аляксандр, Архіпаў Максім, Байдакова Дзіяна (3, 4, 8 кл. – СШ №1); Навіцкі Прохар (6 кл. – раённая гімназія).
Увага: конкурс “Кенгуру 2010-2011” ацэнены ў канцы каляндарнага, а не вучэбнага года і дзеці-прызёры з верасня 2011 года ўжо вучацца ў класах на год старэйшых, а нехта можа і памяняў установу. Але прызавыя месцы даюцца за адпаведны час удзелу ў конкурсе і адпаведны на гэты час узрост. Такія дадзеныя ўказваем і мы на старонцы газеты.
На сёння, як паведамілі ў аддзеле адукацыі райвыканкама, вучні школ раёна актыўна запісваюцца на ўдзел у гэтым і іншых конкурсах на 2011-2012 вучэбны год. Так што, пажадаем ім моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.  
Надрукавана ў №86 ад 09.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *