Жаркое с… трихинилёзом

Здоровье Общество

Смажаніна з … трыхінелёзам
Пачатак сезона актыўнага палявання на парнакапытных, у тым ліку на дзікага кабана,
выклікае рызыку распаўсюджання такой небяспечнай хваробы, як трыхінелёз.
А выклікаецца яна з-за паразітавання ў мышачнай тканцы чалавека і жывёлы нябачных няўзброеным вокам лічынак мелкага гель-мінта. Жывёла заражаецца пры паяданні хворых пацукоў, мышэй, трупаў і адыходаў драпежнікаў. Мясапрадукты, заражаныя лічынкамі трыхінел, выклікаюць захворванне ў чалавека.
Лічынкі вельмі ўстойлівыя да высокіх тэмператур, і звычайная тэрмічная апрацоўка вынікаў практычна не дае.
Захворванне развіваецца ў сярэднім праз 2-4 тыдні з моманту заражэння, але можа праявіцца і праз некалькі дзён. Характэрна высокая (да 390С і вышэй) тэмпература, мышачныя (часцей у ікраножнай вобласці) болі, ацёкі павек і твару. Часам паяўляюцца сып на скуры і кішачнае расстройства. Ступень цяжкасці вар’іруе ад лёгкіх сцёртых форм да цяжкіх ускладненых, часам і са смяротным зыходам.
Каб пазбегнуць заражэння і захворвання трыхінелёзам, неабходна помніць і захоўваць наступныя правілы:
– не купляць мясапрадукты ў невядомых асоб ва неўстаноўленых кропках гандлю;
– мяса дзікіх кабаноў, свіней з прыватнага падворку ў абавязковым парадку павінна падвяргацца ветэрынарнай экспертызе;
– пры ўтрыманні буйной рагатай жывёлы і свіней неабходна прымаць меры па недапушчэнню ў хлявы і пабудовы пацукоў і мышэй;
– не даваць на корм свінням трупы дохлай жывёлы, а адыходы паляўнічага промыслу дабаўляць у рацыён толькі пасля сан-ветэкспертызы;
– не частаваць недаследаванай свінінай родзічаў і знаёмых.
Важна ведаць, што даследаваць рэшткі мяса ў ветэрынарнай лабараторыі можна і праз тыдзень пасля ўжывання свежаніны. І калі лічынкі трыхінел будуць выяўлены, дапамога медыкаў можа стаць вельмі своечасовай.
В. БУРЭНЬ, галоўны ўрач ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Надрукавана ў №88 ад 15.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *