Общественный инспектор против пожаров

Бяспека Общество

Пазаштатны інспектар наведае і ваш дом
Пры кожным сельвыканкаме працуюць пазаштатныя пажарныя інспектары. Усяго іх у раёне налічваецца больш за дзвесце чалавек. Інспектары наведваюць дамы вяскоўцаў, сочаць, ці спраўная печка, электраправодка. Пры неабходнасці пішуць прадпісанні з патрабаваннямі выправіць тыя ці іншыя недахопы.
“Нярэдка пазаштатныя пажарныя інспектары тэлефануюць і нам у райаддзел, – расказвае намеснік начальніка па дзяржаўнаму пажарнаму нагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях В. Б. Чайкін. – Выязджаем на месца, каб больш падрабязна вывучыць сітуацыю і вызначыцца, як дапамагчы чалавеку з рамонтам печкі, з заменай праводкі. Увогуле пажарныя інспектары нам вельмі дапамагаюць. Работа паза-штатных пажарных інспектараў больш дасканала наладжана ў Светласельскім і  Каўлякоўскім сельсаветах. Дарэчы, на тэрыторыі Светласель-скага сельсавета  ўстаноўлена два дзесяткі сігнальна-гукавых устройстваў, выведзеных на фасад дома”.
Пра арганізацыю работы па пажарнай бяспецы нам расказаў старшыня Светласельскага сельвыканкама В. В. Шчарбакоў. “У нас сельсавет вялікі, таму і пазаштатных пажарных інспектараў больш за трыццаць чалавек, – адзначыў Віктар Вікенцьевіч. – У іх склад уваходзяць старэйшыны вёсак, культработнікі, работнікі ФАПаў, настаўнікі школ. Асабліва хочацца адзначыць стараннасць намесніка дырэктара “АграБаравінкі” па ідэалагічнай рабоце  Паліны Захараўны Шалюта і дэпутата сельскага Савета па Лескавіцкай выбарчай акрузе № 5 Вольгі Генадзьеўны Сцепаненкі”.   За добрую работу Віктар Вікенцьевіч падзякаваў інспектарам Язвінскай і Башнёўскай школ.
“У нашай школе з года ў год праводзіцца традыцыйная акцыя  “Бяспечнае цяпло”, – расказвае дырэктар Язвінскай школы І. Р. Кажанеўская. – Усе настаўнікі перад пачаткам ацяпляльнага сезона наведваюць дамы нашых вучняў. Больш пільную ўвагу ўдзяляем праблемным сем’ям. Прыходзілася часам біць трывогу, тэлефанаваць выратавальнікам, разам навадзіць парадак”.
Нядаўна работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі вучобу пазаштатных пажарных інспектараў на тэрыторыі Каўлякоўскага сельсавета. Калі ў мінулым годзе памоч-нікаў пажарнай службы тут налічвалася каля дзясятка  чалавек, то сёлета – 24. “Больш людзей – лягчэй працаваць, – робіць выснову старшыня Каўлякоўскага сельвыканкама Т. А. Дзятлава. –  Усім інспектарам мы раздалі інструкцыі. Уручылі і спецыяльныя пасведчанні, іх прад’яўляюць вяскоўцам, каб тыя былі ўпэўнены, што не злодзей і не грабежнік зайшоў у дом.  Усе населеныя пункты мы раздзялілі на ўчасткі, кожны інспектар адказвае за свой фронт работы. Правяраюць не толькі пячное ацяпленне ў дамах, але і прыдамавыя тэрыторыі”. Сярод лепшых пазаштатных пажарных інспектараў Таццяна Анатольеўна назвала старэйшын Ганну Арсенцьеўну Пляшкову з Полькавіч, Рыму Васільеўну Садоўскую з Навікоў, Таццяну Дзянісаўну Карась з Яцукоў.
Прафілактыка – важная справа. І ў гэтым накірунку яшчэ шмат работы. Толькі сёлета ў раёне адбыліся 33 пажары. Галоўная іх прычына – ня-правільная эксплуатацыя і пакіданне без нагляду печак, якія паляцца.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №88 ад 15.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *