Человек и закон. За лжесвидетельство — до пяти лет заключения

Закон Общество

А ілжывым сведкам дадуць 5 гадоў
Калі людзям патрэбна дапамога, яны, як правіла, ідуць у міліцыю. Калі справа не тычыцца правапарушэння, то звяртаюцца ў групу рэжымна-сакрэтнай дзейнасці. Але ў большасці выпадкаў заявы паступаюць у аператыўна-дзяжурную часць, сярод якіх сустракаюцца і ілжывыя.
Напрыклад, нядаўна жыхарка Шуміліна паведаміла ў міліцыю, што ў яе мужа на вуліцы невядомыя злодзеі адабралі мабільны тэлефон. Як высветлілася ў ходзе следства, мабільнік мужчына проста згубіў. Аб гэтым ён і расказаў жонцы. Але тая вырашыла схітраваць: маўляў, напішу заяву ў міліцыю аб крадзяжы.
Перад тым, як жанчына пісала заяву ў міліцыю, яе пісьмова папярэдзілі аб адказнасці ў выпадку ілжывых паказанняў. Але жыхарка райцэнтра на гэта не звярнула ўвагі. Цяпер жанчыне пагражае крымінальная адказнасць за хлусню. Згодна з арт. 400 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь за заведама ілжывае паведамленне пагражае штраф або арышт на тэрмін да трох месяцаў, або абмежаванне волі да двух гадоў.
Бываюць і такія выпадкі, калі знаходзяцца ілжывыя сведкі, якія абвінавачваюць чалавека ў тым, што ён на самой справе не рабіў. Такім “сведкам” пагражае абмежаванне волі да пяці гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
І. ШАЦІЛА, намеснік начальніка РАУС.
Надрукавана ў №88 ад 15.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *