Газ: просто, удобно и выгодно… при правильном и безопасном использовании.

Бяспека Грамадства

Недысцыплінаваным адключаць газ
РВУ “Шумілінарайгаз” нагадвае пра бяспеку пры эксплуатацыі газавых воданагравальнікаў, ацяпляльных катлоў і апаратаў.
За 10 месяцаў у Рэспубліцы Беларусь пры эксплуатацыі газавых воданагравальнікаў, ацяпляльных катлоў і апаратаў адбыліся 3 выпадкі атручвання прадуктамі згарання газу. Пацярпелі 7 чалавек, 6 з іх памерлі. Прычынай няшчасных выпадкаў стала эксплуатацыя няспраўных дымавых і вентыляцыйных каналаў, а таксама разгерметызацыя злучальных элементаў дымаходу (ацяпляльны апарат-дымаход) і іх ушчыльненняў у месцах злучэння.
Паважаныя абаненты! Для недапушчэння падобных няшчасных выпадкаў атручэння прадуктамі згарання газу РВУ “Шумілінарайгаз” нагадвае пра абавязковае выкананне правілаў карыстання газавымі прыборамі.
Найбольшую небяспеку ўяўляюць газавыя прыборы, для якіх па-трабуецца абавязковы адвод прадуктаў згарання ў адасоблены дымаход. Перад пачаткам ацяпляльнага сезона, а таксама на працягу ўсяго перыяду эксплуатацыі воданагравальнікаў і газавых катлоў неабходна праверыць наяўнасць цягі, спраўнасць дымавых і вентыляцыйных каналаў.
У зімовы час не радзей аднаго разу ў месяц, а таксама ў перыяды рэзкага паніжэння тэмпературы паветра, уласнікі жылых дамоў (жылых і (ці) нежылых памяшканняў і (ці) іх прадстаўнікі павінны праводзіць агляд агалоўкаў дымавых каналаў у мэтах папярэджання іх абмярзання і закупоркі.
Адказнасць за своечасовую праверку, прачыстку дымаходаў і вентыляцыйных каналаў нясуць уласнікі дамоў ці ўпаўнаважаныя імі асобы.
Строга забараняецца карыстацца газавымі прыборамі пры няспраўнай аўтаматыцы бяспекі і адсутнасці цягі ў дымавых і вентыляцыйных каналах!
Забараняецца закрываць вентыляцыйныя каналы!
Перад уключэннем воданагравальніка, газавага катла пераканайцеся ў адсутнасці паху газу, прыадчыніце фортку, вызва-ліце падрэз у ніжняй часці дзвярэй для прытоку паветра. Полымем запаленай запалкі пры адсутнасці паху газу праверце цягу ў дымаходзе газавага катла, воданагравальніка.
Пры наяўнасці цягі ўключыце газавы прыбор згодна з інструкцыяй. Праз 3-5 мін пасля ўключэння прыбору паўторна праверце цягу.
Нагадваем, што абаненты, якія не прадаставілі доступ у дамы (кватэры) для абслугоўвання газавыкарыстоўваемага абсталявання, пры адсутнасці тэхабслугоўвання данага абсталявання сэрвіснымі цэнтрамі і якія не падалі акты спраўнасці дымавых і вентыляцыйных каналаў (БДПО) да 20 лістапада, будуць адключаны ад сістэмы газазабеспячэння работнікамі РВУ “Шумілінарайгаз” ва ўстаноўленым (аднабаковым) парадку.
Д. ТАЛАН, дырэктар РВУ “Шумілінарайгаз”.
Надрукавана ў №89 ад 18.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *