Белорусский фонд мира разыскивает жителей сожжённых деревень

Актуалии Общество

Кладбище деревень в Хатыни

Людзі са спаленай вёскі
Беларускім фондам міру і Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь з кастрычніка мінулага года ажыццяўляецца праект “Павышэнне статусу ацалелых жыхароў спаленых беларускіх вёсак. 1941–1944 гг”.
Мэта праекта — звярнуць увагу грамадскасці на яшчэ адну катэгорыю ахвяр нацызму — жыхароў спаленых вёсак, на вачах якіх учыняліся жахлівыя злачынствы.
Аб’яўлены збор звестак пра жыхароў спаленых вёсак, якія засталіся ў жывых. Неабходныя даныя акумулююцца ў абласным музеі Міная Шмырова і раённых дзяржаўных музеях.

Памятный знак на месте сожжённой деревни Барсуки Сиротинского района

Пераканаўчая просьба да ўсіх, хто ведае такіх людзей, званіць ці пісаць на электронны адрас музея Міная Шмырова:
тэл./факс (8-0212) 36 69 54, тел. (8-0212) 36 93 73;
email:museum_Shmurev@tut.by  ці ў раённы музей па месцы жыхарства (у Шумілінскім раёне — гісторыка-краязнаўчы музей, тэл. 4-11-91).
Звесткі падаюцца да 10 снежня бягучага года па форме: прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам), год, месяц, дата нараджэння, назва спаленай вёскі (сельсавет, раён), адрас пражывання ў цяперашні час, кантактныя тэлефоны. Любая дадатковая інфармацыя — па жаданні.
Віцебскае абласное аддзяленне ГА “Беларускі фонд міру”.
Надрукавана ў №90 ад 22.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *