1 декабря – Всемирный день борьбы со СПИДом

Актуалии Здоровье Общество

“Імкнуцца да нуля”

Штогод 1 снежня па рашэнні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя праводзіцца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Мільёны людзей ва ўсім свеце ў гэты дзень прымаюць удзел у акцыях, мітынгах, іншых мерапрыемствах, тым самым падкрэсліваюць сваю неабыякавасць да праблемы. Сёлета (пры пад-трымцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый) кампанія праводзіцца пад дэвізам “Імкнуцца да нуля”: нуль новых выпадкаў ВІЧ-інфіцыравання, нуль дыскрымінацыі і нуль смяротных выпадкаў, звязаных са СНІД. Кампанія працягнецца да 2015 года. Сярод нас ёсць людзі, якія заражаны вірусам імунадэфіцыту чалавека. Нехта з іх ведае пра гэта, а многія нават не здагадваюцца. Вірус можа знахо-дзіцца ў арганізме 10 і больш гадоў і ніяк асабліва не праяўляцца. Чалавек адчувае сябе здаровым і пры гэтым перадае вірус іншым. Вось у гэтым і каварства ВІЧ-інфекцыі. Заражэнне адбываецца толькі пры пападанні ў арганізм здаровага чалавека ад заражанага вірусам імунадэфіцыту біялагічных вадкасцей (кроў, сперма, вагінальны сакрэт, грудное малако). Вірус перадаецца пры неабароненым сексуальным кантакце, пры парушэнні цэласнасці прэзерватыва, пры ін’екцыйным ужыванні наркотыкаў. ВІЧ-інфіцыраваная жанчына можа перадаць вірус дзіцяці падчас цяжарнасці, родаў, пры кармленні грудным малаком. У Беларусі кожны дзень заражаюцца ВІЧ 3-4 чалавекі, штогод рэгіструецца каля 900 новых выпадкаў. На 1 лістапада ў краіне зарэгістравана 12751 выпадак ВІЧ. У Віцебскай вобласці 660 чалавек з’яўляюцца носьбітамі вірусу імунадэфіцыту чалавека, прычым 61 выпадак зарэгістраваны за 10 месяцаў бягучага года. У Шумілінскім раёне зарэгістраваны 5 выпадкаў ВІЧ. Самы распаўсюджаны шлях перадачы ВІЧ-інфекцыі – палавы. Дарэчы, аналіз дадзеных па Віцебскай вобласці паказаў, што 77% хворых заразіліся менавіта палавым шляхам. За-стаецца высокім і ін’екцыйны шлях заражэння сярод наркаманаў. Пракансультавацца і прайсці бясплатнае даследаванне на ВІЧ можна ў любой лячэбнай установе аховы здароўя. В. БУРЭНЬ, галоўны ўрач ДУ “Шумілінскі РЦГЭ” Надрукавана ў №92 ад 29.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *