Читатель и газета. Об анкетировании читателей «Герой працы»

Общество

Герой працы” – наша газета
“ У час правядзення дня падпісчыка вывучалася думка чытачоў аб раённай газеце. На пытанні рэдакцыйнай анкеты адказаў 21 жыхар Обалі.
Дарэчы, усе апытаныя ведаюць раённую газету. Сярод рэспандэнтаў 53% выпісваюць нашу газету, 29% — чытаюць яе ў бібліятэцы, знаёмых ці сваякоў, 1 чалавек (5%) знаёміцца з матэрыяламі раёнкі на сайце газеты, 10% — бачылі некалькі нумароў “Герой працы”.
Пераважнай большасці апытаных (76%) падабаецца афармленне газеты.
Як высветлілася, 76% рэспандэнтаў газета дапамагае вырашаць жыццёвыя праблемы.
Што тычыцца прапаноў аб матэрыялах на старонках “Герой працы”, то 53% рэспандэнтаў прапануюць павялічыць колькасць парад па вя-дзенні хатняй гаспадаркі, даваць больш рэцэптаў смачнай і здаровай ежы, 29% — звярнуцца да праблем моладзі (атрыманне жылля, стварэнне забаўляльных, аздараўленчых і спартыўных цэнтраў, іншае). 14% звярнулі ўвагу журналістаў на недахоп інтэрв’ю з цікавымі людзьмі, 18% назвалі іншыя тэмы (праблемы ОКЗ і гарадскога пасёлка Обаль, юрыдычная калонка, міжнародныя навіны). 18% прапанавалі больш друкаваць цікавых і забаўных гісторый, праводзіць цікавыя конкурсы. Па 10% — павялічыць колькасць крыжаванак і сканвордаў, змяніць дызайн. 2 рэспандэнты прапанавалі павялічыць колькасць выпускаў у ты-дзень, а  1 – зрабіць газету штотыднёвікам. Была адна прапанова памяняць назву газеты. Сярод іншых прапаноў – пажаданне зменшыць кошт газеты, а таксама пажаданне газеце  даўгалецця і творчых поспехаў журналістам.
Калектыў газеты ўдзячны чытачам за шчырыя пажаданні, карысныя прапановы. Вынікі апытання будуць выкарыстаны пры планаванні работы і падрыхтоўцы матэрыялаў будучых нумароў газеты “Герой працы”.
Надрукавана ў №92 ад 29.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *