3 декабря — Международный день инвалидов

Общество Спорт, туризм

Чакаюць павагі і разумення
Для захавання правоў чалавека і ўдзелу інвалідаў у жыцці грамадства Генеральная Асамблея ААН ў 1982 годзе прыняла Сусветную праграму дзеяння ў адносінах да інвалідаў. Час з 1983 па 1992 Арганізацыяй аб’яднаных нацый быў названы дзесяцігоддзем інвалідаў, пасля завяршэння якога 3 снежня быў аб’яўлены Міжнародным днём інвалідаў.
У нашай краіне многія інваліды актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці. Хочацца спыніцца на іх спартыўных дасягненнях. Годна праслаўляюць Беларусь на спаборніцтвах нашы параалімпійцы. Самі выступленні на Паралімпіядзе ўжо можна лічыць подзвігам. Дзевяць медалёў – дзве залатыя і сем бронзавых – заваявалі беларускія параалімпійцы ў 2010 годзе ў Ванкуверы. У краіне добра ведаюць імя Людмілы Волчак, якая на Паралімпійскіх гульнях выйграла два залатыя медалі і два сярэбраныя.
Зборная Беларусі выйграла пяць медалёў на чэмпіянаце свету па спартыўных танцах на калясках у Гановеры (Германія), а пара Ганна Гарчакова – Ігар Кісялёў сталі абсалютнымі чэмпіёнамі свету на інвалідных калясках.
Спіс гучных перамог беларускіх спартсменаў-інвалідаў можна працягваць.
Няправільна думаць, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі чакаюць шкадавання да сябе, ім патрэбна павага і разуменне.
І. ПРАСВЕТАВА, старшыня ФСК “Здароўе”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *