3 декабря – День инвалидов Республики Беларусь

Общество

Убачыць у іншым чалавека
Чалавеку з разумовымі абмежаваннямі даводзіцца мірыцца з многімі крыўдамі: альбо людзі наогул яго не разумеюць, альбо разумеюць недастаткова. Але, напэўна, самай вялікай несправядлівасцю можна лічыць спробы “нармальных”  абмежаваць такіх людзей у іх імкненні рэалізаваць сябе.
Ваша дзіця нарадзілася не такім, як вы чакалі, і развівацца яно будзе не заўсёды так, як звычайныя дзеці. Але яно будзе расці і радаваць вас, будзе вучыцца, яму давядзецца многае адчуць і спазнаць: простыя навыкі і складаныя дзеянні, першыя эмоцыі і глыбокія пачуцці.
Для сям’і, якая адпраўляе “незвычайнае” дзіця ў дзіцячы сад ці школу, акрамя перажыванняў аб тым, ці справіцца яно самастойна з цяжкасцямі, могуць быць і іншыя трывогі. Як сустрэне яго вялікі свет? Ці прыме?
Дзіця з асаблівасцямі развіцця можа не мець некаторых навыкаў. Напрыклад, у яго можа быць недастаткова развітая мова, могуць быць абмежаванні ў руху… Але гэта зусім не азначае, што яно не можа іх развіць! Знаходзячыся ў звычайным асяроддзі, дзіця будзе імкнуцца прыстасавацца да яго. “Незвычайныя” дзеці часта бываюць вельмі стараннымі і працалюбівымі таму, што ўсё, чаго яны дабіваюцца, даецца ім з вялікімі намаганнямі. У іх “звычайных” аднагодкаў можа ўзнікнуць пытанне: “А чаму ён такі?” Для дзяцей такія пытанні натуральныя і да іх трэба аднесціся з разуменнем. Неабходна проста і зразумела патлумачыць, што ўсе людзі розныя. Паважлівыя адносіны да цікаўнасці дзяцей дапамогуць ім настроіцца на міралюбівы лад у адносінах да сябра з асаблівасцямі.
А. ТРАФІМАВА, настаўнік-дэфектолаг Цэнтра карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі.
Надрукавана ў №93 ад 02.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *