1 января открывается охота на кабана и оленя из засады

Официально Спорт Экология

Адзін сезон заканчваецца, другі – пачынаецца
Віцебская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з другой нядзелі снежня заканчваецца сезон палявання на вадаплаўную дзічыну, а таксама рабчыкаў і шэрую курапатку.
З 31 снежня заканчваецца загоннае паляванне з выкарыстаннем паляўнічых сабак на капытную жывёлу (лось, алень высакародны, кабан, казуля еўрапейская, лань, алень плямісты).
З 1 да 31 студзеня дазволена паляванне на аленя высакароднага, лань еўрапейскую, аленя плямістага ружэйным спосабам з засады з вышак. Да адстрэлу дапускаюцца дарослыя самцы, селекцыйная жывёла любога полу і ўзросту, дапускаецца выкарыстанне наразной паляўнічай зброі з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў і гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў.
З 1 студзеня да 30 красавіка дазволена паляванне на кабана ружэйным спосабам з засады з вышак. Да адстрэлу дапускаюцца дарослыя самцы і маладняк да 2-х год любога полу. Дазваляецца прымяняць для здабычы дарослай жывёлы наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў і гладкаствольную зброю з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў. Для маладняку да 2-х год дапускаецца прымяненне акрамя кулявых патронаў і патроны, начыненыя карцеччу дыяметрам 6,5 мм і больш.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №94 ад 06.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *