10 декабря – День прав человека

Общество

10 снежня — Дзень правоў чалавека
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека была прынята 10 снежня 1948 года. З таго часу ва ўсім свеце гэты дзень адзначаецца як дзень правоў чалавека.
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека – самая галоўная заява аб правах і свабодах кожнага.
Дэкларацыя, прынятая Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 1948 годзе, складаецца з прэамбулы і 30 артыкулаў, у якіх пералічаны асноўныя правы і свабоды мужчын і жанчын ва ўсім свеце, без якіх-небудзь адрозненняў.
Праект Дэкларацыі быў падрыхтаваны прадстаўнікамі ўсіх рэгіёнаў і прававых традыцый. З часам сталі лічыць, што яна павінна разглядацца як свайго роду кантракт паміж урадамі і іх народамі. Дэкларацыя стала таксама асновай для пашырэння праваабарончай інфраструктуры, якой цяпер ахоплены, у прыватнасці, інваліды, карэнныя народы і працоўныя-мігранты.
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ўключана ў Кнігу рэкордаў Гінеса як дакумент, перакладзены на больш чым 380 моў і дыялектаў.

Надрукавана ў №95 ад 09.12.2012 г.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *