За браконьерскую ёлку угрожает штраф до 50 базовых величин

Закон Официально Экология

Высечаная елка дужа дорага каштуе
Напярэдадні навагодніх святаў усё часцей здараюцца выпадкі незаконнай высечкі елак і іншых дрэў хвойных парод. Паведамляем, што пра парадак нарыхтоўкі і набыцця навагодніх ёлак і іншых дрэў хвойных парод можна даведацца ў ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”.
Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за незаконную высечку елкі ў лясах першай групы дзяржаўнага ляснога фонду, а таксама груп, якія не ўваходзяць у дзяржаўны лясны фонд, уключаючы сеянцы і саджанцы,  пагражае штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 200 базавых велічынь. Падобныя дзеянні ў астатніх лясах дзяржаўнага ляснога фонду вядуць да штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 10 да 100 базавых велічынь.
Акрамя штрафу, віноўнікам прыйдзецца кампенсаваць урон, нанесены лясам і аб’ектам расліннага свету.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы інспектар Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №96 ад 13.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *