Безопасный праздник. Гирлянды на ёлках должны быть заводскими

Бяспека Общество

Якая прыгожая гірлянда. Заводская?
Новы год – свята, абавязковым атрыбутам якога з’яўляецца навагодняя ёлка. Кожны ўпрыгожвае сваю елку ёлачнымі цацкамі і гірляндай.
Сёння ў продажы ёсць мноства самых розных відаў гэтых упрыгожванняў: ад простых, з некалькімі дзясяткамі лямпачак, да складаных, з пра-грамным аўтаматычным кіраваннем. Кожны сам выбірае мадэль. Але неабходна памятаць аб тым, што ўсе гэтыя прыборы, простыя або складаныя, сілкуюцца ад электрычнай сеткі. Таму, прымяняючы іх, трэба абавязкова памятаць пра элементарныя меры перасцярогі:
–    выкарыстоўвайце прыборы толькі заводскай вытворчасці;
–    пры пакупцы паглядзіце на ўпакоўцы даныя пра прадпрыемства-вы-творцу, аддайце перавагу айчыннаму вытворцу, дзе такія вырабы вырабляюцца ў легальных заводскіх умовах, праходзяць строгі якасны кантроль у адрозненне ад падобных, якія рэалізуюцца на рынках за больш танную цану і без усякіх гарантый якасці і бяспекі прымянення;
–    пасля набыцця гірлянды ўваж-ліва азнаёмцеся з інструкцыяй па прымяненні;
–    перад падключэннем праверце ёлачную гірлянду: стан шнура сілкавання са штэпсельнай вілкай, праваднікоў, лямпачак або іншых элементаў светлавых выпраменьванняў. Усе гэтыя элементы не павінны мець механічных пашкоджанняў як саміх  карпусоў, так і ізаляцый. Аголеных токавядучых частак ні ў якім разе быць не павінна;
–    пасля таго, як вы ўпэўніліся ў тым, што ёлачная гірлянда не мае ніякіх недахопаў, неабходна, не навесіўшы на ёлку, праверыць яе ў рабоце.
Звярніце асаблівую ўвагу на іскрэнне, якое з’яўляецца пры недастаткова надзейным кантакце ў асобных элементах ланцуга, а таксама на спецыфічны пах ад празмернага нагрэву саміх лямпачак і праваднікоў электрычнага току.
Не кідайце гірлянду ўключанай без нагляду доўгі час, асабліва, калі выходзіце з дому. Не спрабуйце выкарыстоўваць які-небудзь часовы праваднік для павелічэння даўжыні шнура сілкавання. Абавязкова для гэтай мэты неабходна прымяняць заводскі рабочы падаўжальнік.
Асаблівай асцярожнасці патрабуе размяшчэнне гірлянды на вуліцы каля дома, што стала асабліва папулярным у апошні час. Устанаўліваць такую гірлянду трэба толькі ў адключаным стане, а пасля яе ўключэння датыкацца да яе ні ў якім разе нельга.
Не дазваляйце дзецям самастойна падключаць гірлянду да электрасеткі, датыкацца да элементаў гірлянды (правадоў, лямпачак), гуляць з ёю. Не трымайце гірлянды і сілкуючыя шнуры там, дзе яны могуць трапіць пад ногі і на зямлю. Нерабочая электрагірлянда, падаўжальнік, іншае электраабсталяванне могуць стаць прычынай пажару і няшчаснага выпадку ад паражэння электрычным токам.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх ад магчымых няшчасных выпадкаў, выконвайце гэтыя простыя правілы.
В. ІВАНОЎ, інспектар Шумілінскай раённай энергаінспекцыі.
Надрукавана ў №96 ад 13.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *