Выбираем профессию. Я б в милицию пошёл – пусть меня научат

Образование Общество

Як стаць міліцыянерам?
Далёка не ўсе выпускнікі ўжо вызначыліся, куды будуць паступаць пасля школы. Некаторыя вагаюцца паміж адной прафесіяй і другой, звяртаюцца і да нас у аддзел унутраных спраў, каб распытаць, ці цяжка працаваць у міліцыі, у якія навучальныя ўстановы трэба паступаць, каб, скажам, быць следчым. Пры гэтым далёка не ўсе ведаюць, што папярэдні адбор кандыдатаў для паступлення ў Акадэмію і Магілёўскі вышэйшы каледж Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь праводзіць аддзел унутраных спраў райвыканкама.
На дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі (тэрмін навучання пяць гадоў) прымаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце 17-25 гадоў з сярэдняй, прафесійнай тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. А ўступныя іспыты прыйдзецца трымаць па рускай ці беларускай мовах, матэматыцы, грамадазнаўству.
У Магілёўскі каледж МУС на дзённую форму навучання прымаюцца толькі юнакі, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу з сярэдняй, прафесійнай тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыяй ва ўзросце да 25 гадоў. Тэрмін навучання – два гады. Уступныя іспыты – у форме вуснага экзамену па грамадазнаўству.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у РАУС па тэл. 4-17-62 (вул. Вакзальная, 1а, каб. №11).
Ю. АРЛОЎ, намеснік начальніка РАУС.
Надрукавана ў №96 ад 13.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *