COVID-19 в Шумилино: ситуация непростая, но контролируемая

Главное Грамадства Ситуация с COVID-2019

О ситуации с коронавирусом в Шумилинском районе расказывает и.о. заведующей поликлиникой Шумилинской ЦРБ

Інфармацыя пра тое, што ў раёне з’явіліся хворыя на каронавірусную інфекцыю, выклікала буру эмоцый. Гэта зразумела, бо хвароба COVID-19 – першая эпідэмія, якая развіваецца ў прамым эфіры ці анлайн (гэта хто адкуль чэрпае інфармацыю). З аднаго боку трывога, нават страх, з другога – палёгка, нарэшце, бо зразумела было, што гэтая хвароба не абміне нас, улічваючы сітуацыю ва ўсім свеце. Як і заўжды, недахоп інфармацыі выклікаў хвалю розных чутак наконт колькасці захварэўшых і нават памерлых ад інфекцыі. Казалі, што раённая бальніца літаральна забітая хворымі на каронавірус. Каб даць чытачам дакладную інфармацыю, рэдакцыя газеты “Герой працы” звярнулася да першакрыніцы – Шумілінскай ЦРБ. Выконваючая абавязкі загадчыка паліклінікі Алена Георгіеўна Віеру расказала:

– Як толькі у раёне з’явіліся першыя хворыя, якія маюць станоўчыя вынікі тэсту на каронавірусную інфекцыю, пачалася работа па ўстанаўленні іх кантактаў. Кантакты першага ўзроўню (асобы, якія непасрэдна пражывалі ці мелі цесныя адносіны з хворымі на COVID-19) таксама змяшчаліся ва ўстановы аховы здароўя. Кантакты другога ўзроўню знаходзяцца на ізаляцыі пад медыцынскім наглядам. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі 6 красавіка загадам абласнога ўпраўлення аховы здароўя наша бальніца была перапрафіляваная на лячэнне пацыентаў з захворваннямі органаў дыхання, у тым ліку і з каронавірусам. Аператыўна былі вызвалены ўсе аддзяленні бальніцы, хворыя, з улікам іх стану, былі выпісаны на амбулаторнае лячэнне ці перавезены ў Гарадоцкую раённую бальніцу.

На раніцу 7 красавіка ў нашай бальніцы знаходзіліся 15 пацыентаў з Шумілінскага і Гарадоцкага раёнаў, якія маюць станоўчы вынік тэсту на каронавірус. Таксама ў бальніцы знаходзяцца кантакты першага ўзроўню.

Медработнікамі паліклінікі вядзецца пастаянная адпрацоўка кантактаў першага і другога ўзроўню, выяўленыя грамадзяне змяшчаюцца пад медыцынскі нагляд. Таму колькасць пацыентаў пастаянна змяняецца. Дарэчы, сярод пацыентаў не толькі хворыя на COVID-19, ёсць і звычайныя пнеўманіі рознага характару.

Сярод хворых няма цяжкіх выпадкаў, у асноўным пацыенты пераносяць захворванне ў лёгкай ці сярэдняй форме. Да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх ніхто не падключаны.

– Як у такой сітуацыі працуюць медыцынскія работнікі?

– Работы стала значна больш. З улікам сітуацыі на кругласутачнае знаходжанне ў аддзяленні пераведзены ўсе работнікі реанімацыйнага аддзялення. Больш праводзіцца дэзынфіцыруючых апрацовак і іншых работ. Сітуацыя напружаная, але ўсе разумеюць адказнасць.

– Што ў такіх умовах рабіць пацыентам, як у выпадку тэрміновай неабходнасці звярнуцца ў лячэбную ўстанову?

– Паліклініка працуе, прыём пацыентаў ажыццяўляецца, аказваецца неабходная дапамога, выдаюцца накіраванні, рэцэпты. Працуюць дзіцячая і жаночая кансультацыі. Мы ўжо звярталіся да нашых пацыентаў, каб яны па магчымасці адклалі планавыя наведванні. Аказваецца толькі неадкладная дапамога. Дзённы стацыянар не працуе, неабходныя працэдуры медработнікі аказваюць на даму. Пры вострых праявах хваробы трэба выклікаць ўрача на дом. Пры неабходнасці стацыянарнага лячэння пацыенты дастаўляюцца ў Гарадок.

Хачу яшчэ раз нагадаць жыхарам раёна, што калі ў вас ёсць тэмпература, праяўленні прастудных захворванняў, цяжкасці з дыханнем – неадкладна выклікайце ўрача ці хуткую медыцынскую дапамогу на дом. Не зацягвайце! Запушчаная нават на суткі хвароба лечыцца значна цяжэй.

– Па ўсёй краіне разгарнуўся сапраўдны народны рух па дапамозе медыкам, якія апынуліся на пярэдняй лініі барацьбы з інфекцыяй. Наколькі бальніца забяспечана неабходнымі сродкамі?

З улікам эпідсітуацыі найбольш востра стаіць пытанне забеспячэння індывідуальнымі сродкамі абароны. Мы працуем літаральна з колаў. Дэзрастворы пачалі вырабляць у аптэцы. Але ўявіце які расход раствору толькі на апрацоўку аднаго аўтамабіля, які перавозіць хворых. Па нарматывах бальніцы штодзень неабходны 250 аднаразовых камбінезонаў, больш за 300 масак – як бачыце шмат.

Дзякуй усім, хто не застаўся раўнадушным, адгукнуўся. Сёння прывезлі ў бальніцу 500 медыцынскіх масак. Зараз актыўна падключылася да вырабу аднаразовых камбінезонаў Шумілінская СШ №1. Будзем удзячныя, калі есць магчымасць прывезці дэзсродкі, ахоўныя акуляры ці пластыкавыя шчыткі, якія закрываюць твар, бахілы, камбінезоны, рэспіратары.

У бальніцы ёсць пазабюджэтны рахунак. Можна пералічваць грашовыя сродкі туды, а мы закупім неабходнае.

І яшчэ. Не трэба панікаваць. Сітуацыя вельмі няпростая, але кантралюемая. Неабходна не дапусціць масавага інфіцыравання, пікавага росту інфекцыі. А для гэтага трэба выконваць рэкамендацыі медыкаў: не выходзіць на вуліцу без пільнай неабходнасці, мыць рукі, насіць маску ў месцах масавага знаходжання людзей, па магчымасці пазбягаць такіх месцаў, захоўваць дыстанцыю паміж людзьмі, праветрываць памяшканні. Пры першых прыкметах захворвання звяртайцеся за медыцынскай дапамогай. Чым раней пачнецца лячэнне, тым лепш.

Беражыце сябе!

– Дзякуй за размову. І будзьце здаровы!

Размаўляў Сяргей Ермалаеў.

 

Реквизиты Шумилинской ЦРБ:

УЗ «Шумилинская ЦРБ» (Учреждение здравоохранения «Шумилинская центральная районная больница»)

211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Суворова, 1

р/с  BY43AKBB36320237950282000000

ЦБУ №225 г.п. Шумилино, ф-л 200 ВОУ АСБ “Беларусбанк”

БИК AKBBBY21200635, ул. Ленинская, 31

УНН 300036999

ОКПО 14407604

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *