А когда Вы были в кино последний раз?

Культура Общество

А Вы Калі апошні раз былі ў кінатэатры?
Аляксандр Аляксееў:
–  Апошні раз у кінатэатры быў ў верасні 1988 года, разам з сябрамі глядзеў сучасны на той час фільм “Маленькая Вера”.
Антаніна Гарохава:
–  А я і не помню, калі апошні раз была ў кіно. Напэўна, у канцы 70-х. Вельмі любіла глядзець фільмы пра вясковае жыццё.
Ганна Мартынава:
– У 2003 годзе ў Шумілінскім Доме культуры глядзела “Анастасію Слуцкую” вытворчасці “Беларусфільм”.
Алена Карпушэнка:
– А мы былі ў кіно нядаўна – 13 лістапада разам з дачкой ездзілі ў кінатэатр “Мір” у Віцебск. Там глядзелі прэм’еру казкі “Кот у ботах” у фармаце 3D.
Марыя Буганава:
– У вясковым клубе, куды раней прывозілі перасоўнае кіно, была гадоў трыццаць таму. Назваў фільмаў не помню, але заўсёды падабаліся меладрамы.
Ніна Сцепаненка:
– Двухсерыйны індыйскі фільм “Бадзяга” глядзела амаль трыццаць гадоў таму ў кінатэатры г. Полацка. У той час схадзіць на фільм хапала аднаго рубля – 50 капеек каштавала кіно і 28 капеек марожанае.
Уладзімір Вярлоў:
–  Гадоў 14 назад пайсці ў віцебскі кінатэатр “Беларусь” падгаварыла жонка, бо ёй адной было сумна. Помню, глядзелі нейкую меладраму, але фільм мне не спадабаўся – гэта ж не футбол.
Таццяна Раманава:
– 12 гадоў таму разам з аднакласнікамі ездзіла ў кінатэатр у Віцебск гля-дзець вельмі папулярны фільм “Тытанік”.
Павел Касноў:
– У 90-х гадах глядзеў у шумілінскім Доме культуры фільм “Любоў зямная”.
Аляксандр Максімаў:
– Помню, у пачатку 90-х гадоў у касу шумілінскага Дома культуры была чарга за білетамі на нашумеўшы  фільм “Фанат” – пра расійскіх кікбаксёраў. Сеансы былі ажно два разы на дзень – раніцай і вечарам.
Вікторыя, 16 год:
– Летам, калі ездзіла ў госці да бабулі ў Гомель, наведала кінатэатр. Фільм “Гары Потэр і дары смерці” у фармаце 3D вельмі спадабаўся. У мяккіх крэслах, з поп-корнам і кока-колай адчувала сябе камфортна.
Аляксей Кавалёў:
– Чатыры гады таму разам з малодшым братам  у віцебскім кінатэатры глядзелі фільм “Дзеці шпіёнаў”. А цяпер у кіно не ходзім, усе цікавыя фільмы бяром з інтэрнэта.
Наталля Фёдарава:
– Вельмі ўразіў фільм “Яны змагаліся за Радзіму”, які глядзела ў кінатэатры будучы яшчэ школьніцай – больш за трыццаць гадоў назад. Мы з сяброўкамі якраз селі на першы рад, выйшлі пасля сеанса аглушаныя выбухамі бомбаў. Здавалася, нібыта на вайне пабывалі.
Арцём Спірыдонаў:
–  Апошні раз быў у кіно месяцы тры таму. У шумілінскім Доме культуры паказвалі “Трансформер-3”. Фантастыка цікавая, але ў зале было мала гледачоў.
Апытанне правяла Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №97 ад 16.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *