Мотоциклисты на дорогах Шумилинского района стали более дисциплинированными

Грамадства Закон

У шлеме і з уключанымі фарамі

Сёлета ў раёне не зарэгістравана ніводнага дарожна-транспартнага здарэння з удзелам матацыклістаў і мапедыстаў. І ў гэтым вялікая роля прафілактычных мерапрыемстваў, расказвае начальнік ДАІ Мікалай Гаралевіч падчас чарговага рэйду па дарогах раёна.

Матацыклісты, як паказаў рэйд, у большасці сваёй прытрымліваюцца правілаў дарожнага руху: едуць з уключаным святлом фар, у зашпіленым шлеме, маюць катэгорыі А, А1 або АМ. Сустрэўся толькі адзін парушальнік: жыхар райцэнтра, які імчаў па вуліцы Сіпко на матацыкле, не меў правоў кіравання. За гэта пагражае штраф ад 5 да 20 БВ.
Дарэчы, адсутнасць правоў кіравання – гэта самае распаўсюджанае парушэнне сярод матацыклістаў. З 12 сёлетніх парушальнікаў-матацыклістаў у 7 адсутнічалі правы патрэбнай катэгорыі. Астатнія парушэнні – ваджэнне з не ўключаным святлом фар (штраф да 2 БВ), без шлема (да 1 БВ), у стане алкагольнага ап’янення (штраф ад 50 да 100 БВ і пазбаўленне права кіраваць транспартнымі сродкамі на тры гады).
Супрацоўнікі ДАІ адзначаюць, што раней сярод матацыклістаў распаўсюджана было і парушэнне хуткаснага рэжыму. Але зараз такіх прэцэдэнтаў становіцца ўсё менш. Відаць, шумілінцы пачалі цаніць сваё жыццё. Ну, а пра тое, што магчыма ўцячы ад патрульнай машыны, не можа быць і размовы: у аўто ўсталяваны відэарэгістратары. У ліхача, які скрываецца ад пагоні, транспартны сродак канфіскуюць.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Апублікавана ў №34 ад 05.05.2020 г.

Начальнік ДАІ Мікалай Гаралевіч і інспектар ДПС Дзмітрый Шуміла падчас рэйду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *