В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Хто пакрые шкоду?
Пад неаслабным “вокам” у супрацоўнікаў Камітэта дзяржкантролю —  пытанні захавання заканадаўства пры вядзенні лясной гаспадаркі. Праверка  работы Аршанскага лясгасу паказала, што на прадпрыемстве пусцілі на самацёк лесааднаўленчыя работы. Тут кожны год высаджваюць амаль па 500 гектараў лясных культур, аднак спісваюць значна больш. Напрыклад, у 2010 годзе спісанню падлягалі плошчы ў 1346 гектараў, у тым ліку 1033 гектары па недагляду. У актах засведчана, што “дуб, елка заглушаны асінай і бярозай” і спісваюцца таму, што не ў пару правялі догляд лесу. У Віцебскім лесагаспадарчым аб’яднанні акты пад-пісалі. Пры гэтым ніхто з вінаватых не панёс пакарання. Між тым, шкода нанесена на суму 531,5 мільёна рублёў.
Кіраўніцтва Аршанскага лясгасу не патрабуе ад лясніцтваў аднаўляць лясы, засяродзіўшы ўвагу перш за ўсё на аб’ёмах нарыхтоўкі драўніны. Такая камерцызацыя можа прывесці да дысбалансу ў лясной гаспадарцы, калі замест лясоў нашчадкам можам пакінуць адны высечкі. Дарэчы, сіламі лясгасу ў 2010 годзе нарыхтавана 100 тысяч кубоў ліквіднай драўніны, на 2011 год запланавана выдаць “на-гара” 104 тысячы кубоў. Не скупіцца лясгас на закупку дарагога абсталявання для лесапілавання, актыўна ўзводзяцца новыя будынкі кантор лясніцтваў. Так што грошай на гэтыя мэты тут не шкадуюць, затое скупыя для работ па аднаўленню лясных масіваў.
Матэрыялы праверкі накіраваны Міністру лясной гаспадаркі для   прыняцця мер рэагавання, а таксама ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі выяўленым фактам.
Цэлы “букет” недахопаў
Праверана работа ААТ “Наваполацкліфт”. Адзначана, што з парушэннем заканадаўства (па-за біржавых таргоў) закуплена ў таварыстве метала-прадукцыя на суму 27 мільёнаў рублёў. Між тым за 2010 год прадпрыемства не выканала заданне па пастаўках дзяржаве лому і адыходаў чорных металаў, не справілася з выкананнем паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў. Пры гэтым няма належнага кантролю за расходваннем паліва. На ААТ “Наваполацкліфт” закупілі ў свой час чатыры сістэмы маніторынгу “Навігатар-С”, аднак толькі за верасень-кастрычнік 2011 года прабег аўтамабіляў перавысіў кіламетраж, адзначаны ў пуцявых лістах, на 1864 кіламетры, на што пайшло 230 літраў бензіну.
У таварыстве не выконваюцца патрабаванні Дырэктывы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ”Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. З-за адсутнасці патрэбнага кантролю за захаваннем тэхнікі бяспекі на прадпрыемстве адбыўся трагічны выпадак, які каштаваў жыцця рабочаму. Па інфармацыі аддзелаў міліцыі г. Полацка і г. Наваполацка, на ААТ “Наваполацкліфт” у 2011 годзе 12 работнікаў учынілі правапарушэнні, сярод якіх  распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах, дробнае хуліганства. Між тым на прадпрыемстве не вёўся ўлік тых, хто п’е і дэбашыруе.
Няма належнага парадку на прадпрыемстве ў прапускным рэжыме, у рабоце са зваротамі грамадзян.
Непарадкі ў “адным акне”
У ходзе праверкі ААТ ”Лёзненскі райаграсэрвіс”, якая мела на мэце прааналізаваць, наколькі вытрымліваецца заканадаўства ў рабоце па прынцыпу “адно акно”, супрацоўнікі Камітэта адзначылі, што недахопаў тут не пазбеглі. Па-першае, на стэндзе змешчаны не ўсе дакументы па азначанай тэматыцы, а тыя, што ёсць, не заўсёды поўна і дакладна інфармуюць чалавека. Выяўлены факт, калі на тры дні спазніліся з выдачай даведкі аб размеры зарплаты. Вінаватая ў парушэнні заканадаўства асоба аштрафавана на 140 тысяч рублёў. І наогул варта сказаць, што работнік, які дапусціў два ці больш фактаў падобных парушэнняў адміністрацыйных працэдур, прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, ажно да вызвалення ад займаемай пасады.
Надрукавана ў №98 ад 20.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *