Семинар идеологов Шумилинского района прошёл на базе налоговой инспекции

Власть Общество

У кантэксце сённяшняга дня
Адбыліся чарговыя семінарскія заняткі ідэалагічнага актыву раёна. Яны праводзіліся на базе інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Шумілінскага раёна. Адкрыла ўступным словам і вяла семінар начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская.
Аб пастаноўцы ідэалагічнай работы ў падатковай інспекцыі расказаў прысутным спецыяліст, які арганізуе ў калектыве ідэалагічную работу, галоўны падатковы інспектар А. А. Кірушкін. Вялікую ўвагу надаюць тут стварэнню кнігі летапісу арганізацыі, карпаратыўнай культуры, спартыўнаму жыццю і наогул здароваму ладу жыцця. Актыўная жыццёвая пазіцыя спецыяліста служыць адным з самых важных крытэрыяў пры падборы кадраў у начальніка інспекцыі А. С. Мужавай.
Пра напісанне летапісу і распрацоўку палажэння аб Кнізе славы гаворку вяла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Т. В. Карлік. Вопытам работы ў гэтым накірунку падзялілася намеснік дырэктара УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” па ідэалагічнай рабоце А. В. Асташонак. Кніга славы на прадпрыемстве вялася з 1955 года на працягу дзесяці гадоў, затым на 40 гадоў быў з гэтым зацішак, і вось нарэшце ў 2005 годзе работа па напісанні летапісу аднавілася.
Выступіла старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” Л. М. Нагібава, якая па-прасіла ў ідэалагічнага актыву спрыяння падчас правядзення справаздачна-выбарнай кампаніі ў арганізацыях. А старшыня раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава з сумам канстатавала: за апошнія тры гады значна парадзелі шэрагі ветэранаў Вялікай Айчыннай (са 125 чалавек да 87). Гэта акалічнасць абавязвае ўсіх, а ідэолагаў тым больш, уважлівей ставіцца да патрэб людзей, за плячыма якіх багатае на падзеі, на выпрабаванні жыццё.
Аб правядзенні калядных і навагодніх мерапрыемстваў  расказалі прысутным метадыст аддзела адукацыі райвыканкама В. М. Касцюк і намеснік дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы ад-дзела культуры райвыканкама М. М. Скуратава. Галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л. В. Шаўцова і А. У. Мазанкоў паведамілі пра сустрэчы інфармацыйных груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі, аб падпісцы на перыядычныя выданні.
На заканчэнні семінарскіх заняткаў С. Д. Вярцінская азнаёміла з ходам выканання рашэння Віцебскага аблвыканкама ад 27.10.2011 г. № 695 “Аб арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах вобласці”. Была выказана просьба больш увагі ўдзяляць маладым спецыялістам, заахвочваць іх за добрую працу,  дбаць пра тое, каб мець належны парадак у пакоях адпачынку на фермах і ў механічных майстэрнях (па лініі РК прафсаюза работнікаў АПК будзе наладжаны агляд-конкурс).
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №98 ад 20.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *