Конкурс: «За што я люблю родную зямлю»

2020 год - Год малой родины Общество

«За што я люблю родную зямлю»

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць конкурс творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю».

Дарагія суайчыннікі!
У 2020 годзе завяршаецца трэці год, які па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі быў абвешчаны ў нашай краіне Годам малой радзімы. За тры гады акцыі ў рэспубліцы былі праведзены тысячы мерапрыемстваў па развіцці і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у розных рэгіёнах краіны, па павышэнні ўзроўню культуры і духоўнасці беларускага народа, захаванні мясцовых традыцый, адметных рыс побыту народа, яго этнаграфічнай культуры і мовы.
У гэтай сувязі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць агульнарэспубліканскую творчую акцыю «За што я люблю родную зямлю». Яна заключаецца ў стварэнні жыхарамі гарадоў і вёсак Беларусі творчых прац, у якіх будуць адлюстраваны дасягненні ў развіцці рэгіёнаў Беларусі, увасоблены пачуцці гонару за сваю малую радзіму і любоў да яе гераічнага мінулага і славутага цяперашняга.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя эсэ, вершы, апавяданні, нарысы і іншыя творчыя працы, напісаныя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь на беларускай мове аднаасобна або ў суаўтарстве, якія раней не прадстаўляліся на конкурсы і не публікаваліся. Прапануемыя тэмы: «За што я люблю свой край», «Мова маёй малой радзімы», «Родная зямля – крыніца натхнення», «Квітней, мая радзіма!».
У работах, дасланых на конкурс, просім абавязкова ўказваць адукацыю, узрост, месца работы аўтара.
Ацэнку работ будуць праводзіць супрацоўнікі «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».
Крытэрыямі ацэнкі работ з’яўляюцца адпаведнасць заяўленай тэме, грамадская актуальнасць, арыгінальнасць, мастацкі ўзровень і дасканаласць мовы. Лепшыя працы будуць апублікаваны асобным зборнікам. Вынікі конкурсу будуць падведзены падчас Тыдня мастацкага слова (з 31 жніўня па 6 верасня 2020 года) і Дня беларускага пісьменства (6 верасня 2020 года). Пераможцы конкурса будуць адзначаны граматамі і падзякамі НАН Беларусі.
Аб’ём творчых работ – да 10 друкаваных старонак.

Творчыя працы просім дасылаць да 20.08.2020 на адрас: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 1/2, г. Мінск, 220072, або па электроннай пошце: inlinasbel@tut.by з паметкай «конкурс».
Апублікавана ў №60 ад 04.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *