В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

“Прайшліся” па лесе
Адбылася пазапланавая праверка ДЛГУ “Полацкі лясгас”. Мэта праверкі — вывучыць сітуацыю з рэалізацыяй заўваг, зробленых падчас праверкі ў снежні 2010 года па парушэнню водпуску  драўніны на пні. Адзначана, што патрабаванні Камітэта выкананы не поўнасцю. У лясгасе пайшлі на ашуканства: падалі несапраўдныя звесткі. За гэта парушэнне ляснічы Гаранскага лясніцтва прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Дадатковай праверкай ДЛГУ “Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” ўстаноўлены завышэнні ў разліках планавага фонду аплаты працы на 2010 год і адпаведна ў бюджэтным каштарысе на суму 16797,5 тысячы рублёў, а значыць, гэта сума атрымана незаконна. За парушэнне заканадаўства дырэктар лясгаса прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Грашовыя сродкі, незаконна атрыманыя з бюджэту, вернуты.
Пра часнок, цукар і валютныя аперацыі
У г. Наваполацку затрыманы аўтамабіль з паўпрычэпам, на якім перавозілася  20,6 тоны часнаку кітайскай вытворчасці на агульную суму 412 мільёнаў рублёў без адпаведных дакументаў. Таксама без дакументаў на тэрыторыі Расонскага раёна затрымалі аўтамабіль, які перавозіў 23,5 тоны цукру-пяску на суму 127,6 мільёна рублёў.
На канфіскаваны тавар накладзены арышт, пачаўся адміністрацыйны працэс.
У лістападзе 2011 года Глыбоцкім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю ўзбуджана крымінальная справа на грамадзяніна, які ў ліпені 2011 года займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю (купля-продаж замежнай валюты), атрымаўшы пры гэтым даход на суму звыш 280 мільёнаў рублёў.
Зарабіў чалавек — аддай
У Камітэце дзяржкантролю пад неаслабнай увагай пытанні своечасовай выплаты заработнай платы. У ходзе праверкі ААТ “Лепельаграсэрвіс” былі выяўлены неаднаразовыя факты, калі зацягваліся да 21 дня тэрміны выплаты зарплаты за люты-красавік і чэрвень-верасень 2011 года. Акрамя гэтага, кіраўніцтва прадпрыемства не забяспечыла своечасовую выплату разлікаў пры звальненні і сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску. Толькі выбарачнай праверкай выяўлена 14 такіх фактаў.
Па выніках праверкі вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Апрача гэтага, матэрыялы накіраваны ў  міліцыю для дачы прававой ацэнкі дзеянням службовых асоб, якія не падалі звесткі аб парушэннях у органы статыстыкі.
Не лішне нагадаць, што за несвоечасовую выдачу зарплаты работнікам кіраўнік нясе персанальную адказнасць ажно да вызвалення ад займаемай пасады. Прадугледжаны і штрафы ад 140 тысяч да 700 тысяч рублёў. Імкненне ж прыхарошыць статыстычную сітуацыю цягне пакаранне ў выглядзе штрафу ад 700 тысяч да 3,5 мільёна рублёў, пры паўторным парушэнні — да 7 мільёнаў рублёў, а ў некаторых выпадках — і крымінальную адказнасць.
Надрукавана ў №3 ад 10.01.1012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *