До 30 апреля в районе идет приписка к призывному участку молодёжи 1996 года рождения

Молодёжь Общество

Ідзе прыпіска
На аснове Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” з 1 студзеня па 30 красавіка 2012 года будзе праводзіцца прыпіска грамадзян 1996 года нараджэння да прызыўнога ўчастка Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.
Грамадзянам, якія нарадзіліся з 1 студзеня па 31 снежня 1996 года ўключна і пражываюць па месцы пастаяннага жыхарства (прыпіскі) на тэрыторыі Шумілінскага раёна, альбо паступілі і навучаюцца ва ўстановах для атрымання прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі не па месцы пастаяннага жыхарства (прыпіскі), а таксама грамадзянам старэйшага ўзросту, якія не прайшлі па розных прычынах прыпіску да прызыўнога ўчастка раней, з’явіцца у ваенны камісарыят па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, д. 3 ва ўстаноўлены Законам тэрмін і прад’явіць указаныя ў павестцы дакументы.
Грамадзянам, якія не атрымалі персанальную павестку для праходжання прыпіскі да прызыўнога ўчастка, з’явіцца па ўказаным адрасе з 1 па 31 сакавіка 2012 года, пры сабе мець пасведчанне асобы.
А. ЧАРНЯЎСКІ, ваенны камісар Шумілінскага раённага ваеннага камісарыята, падпалкоўнік.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *