В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Што на паліцах магазінаў?
У снежні 2011 года быў праведзены маніторынг 19 гандлёвых аб’ектаў г. Віцебска, Гарадоцкага, Ушацкага і Сенненскага раёнаў. Адзначана, што ў цэлым насычанасць таварамі нядрэнная. Тэмп росту рознічнага тавараабароту за снежань па аблспажыўсаюзе склаў 202,4%.
Разам з тым сітуацыя па асобных гандлёвых аб’ектах выклікае трывогу і занепакоенасць. На дзень праверкі ў трох абследаваных магазінах Ушацкага райпо не было ў продажы ні малака, ні кісламалочных прадуктаў, адсутнічала смятана з нізкай тлустасцю. У некаторых магазінах на Сенненшчыне не было ў продажы яйца, дзіцячага харчавання, малы асартымент цукерак, у тым ліку ў каробках.
Па выніках праверкі прыняты меры па завозу тавараў, якіх не хапае. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 7 работнікаў Сенненскага і Ушацкага райпо.
Па Віцебску гандлёвая сетка працавала стабільна. Віцебскі гарвыканкам рэкамендаваў кіраўнікам гандлёвых прадпрыемстваў прадаваць тавары павышанага попыту ў межах  норм водпуску. Гэта датычылася малочных прадуктаў без дабавак,  згушчонкі без напаўняльнікаў. А вось па асартыменту мясных і рыбных прадуктаў ёсць праблемы. Асабліва турбуе той факт, што кансервы рыбныя для дзіцячага харчавання прадаваліся толькі імпартнай вытворчасці, хаця  працуе Аршанскі мясакансервавы камбінат.
За ўпушчэнні — штраф
Праверана Полацкая ўніверсальная база. Прадпрыемствам не выконваліся мерапрыемствы па энергазберажэнні, у аддзел статыстыкі падаваліся скажоныя дадзеныя. Не захоўвалася на базе працоўнае заканадаўства ў частцы разліку работнікаў за час працоўнага водпуску і пры іх звальненні. Прадпрыемства парушала заканадаўства па ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці. Напрыклад, не спынены абавязацельствы з нерэзідэнтам ТАА “Гандлёвы дом “Мажайскі” пры экспарце бульбы на суму 211,8 тысячы расійскіх рублёў, таму вырашаецца пытанне накладання штрафу на прадпрыемства і спагнанняў на службовых асоб.
Шмат маёмасці пустуе
У Камітэце дзяржкантролю пад неаслабнай увагай знаходзяцца пытанні распараджэння дзяржаўнай маёмасцю. У 2011 годзе ў шэрагу раёнаў і гарадоў Віцебскай вобласці праведзены 22 праверкі суб’ектаў гаспадарання. Не забяспечана выкананне графікаў прыцягнення ў гаспадарчы абарот нявыкарыстанай маёмасці 12 раённымі і 2 гарадскімі выканаўчымі камітэтамі. У Шумілінскім райвыканкаме графік забяспечаны на 90,2%.
У вобласці шмат спісаных або пастаўленых на кансервацыю нявыкарыстаных аб’ектаў, нізкімі тэмпамі вядзецца работа па рэгістрацыі дзяржаўных аб’ектаў. У цэлым па вобласці графікі выконваюцца на 14,4% (у Шумілінскім раёне — на 7,3%). Устаноўлены факты выкарыстання дзяржаўнай маёмасці не па мэтаваму прызначэнню.
За выяўленыя ў ходзе праверак парушэнні прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 20 фізічных асоб і 1 юрыдычная. Пастаўлена на ўлік 379 аб’ектаў асноўных сродкаў на суму 58,4 мільярда рублёў.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *