Шумилинский РОВД приглашает выпускников школ для поступления в Академию и высший колледж МВД

Образование Общество

Папаўняем рады міліцыянераў
Аддзел унутраных спраў Шумілінскага райвыканкама запрашае выпускнікоў школ раёна для афармлення дакументаў і паступлення на дзённую форму абучэння ва ўстанову адукацыі “Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь” або ў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС Рэспублікі Беларусь для атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці “правазнаўства” (тэрмін навучання – пяць гадоў).
Патрабаванні да будучых студэнтаў наступныя: узрост 17-25 гадоў (у Магілёўскі вышэйшы каледж МУС паступаюць толькі юнакі); высокія маральныя і дзелавыя якасці; добрыя характарыстыкі па месцы вучобы ці работы; добры стан здароўя.
У названыя навучальныя ўстановы праводзяцца ўступныя іспыты па наступных прадметах: беларуская або руская мова (на выбар абітурыента), матэматыка, грамадазнаўства. Усе прадметы – у форме цэнтралізаванага тэсціравання.
Перавагі паступлення і навучання ў ведамасных установах адукацыі: бясплатнае забеспячэнне абмундзіраваннем, пражываннем і харчаваннем на ўвесь перыяд навучання, высокая стыпендыя, добрая навукова-практычная і спартыўная база, шырокія магчымасці для самарэалізацыі і самаадукацыі, высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі састаў, абавязковае працаўладкаванне пасля заканчэння ўстаноў адукацыі.
Пра службу ў органах унутраных спраў. Супрацоўнікі міліцыі забяспечваюцца форменным абмундзіраваннем, дадатковым водпускам за выслугу гадоў, грашовай надбаўкай за складанасць і напружанасць. Заробак міліцыянерам налічваецца ад выслугі гадоў і месца службы. Ёсць магчымасць кар’ернага росту і павышэння прафесійнага майстэрства. Па дасягненні ўзросту 45 гадоў, а таксама пасля дваццаці гадоў службы (у гэты тэрмін уваходзіць і вучоба ў Акадэміі МУС) ёсць права на пенсійнае забеспячэнне.
Па пытаннях афармлення дакументаў у навучальныя ўстановы МУС  трэба звяртацца ў раённы аддзел унутраных спраў па тэл. 4-17-62.
Ю. АРЛОЎ, намеснік начальніка РАУС.
Надрукавана ў №11 ад 07.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *