В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Няма сістэмы ў рабоце
Праверана работа Браслаўскага райспажыўтаварыства па наяўнасці тавараў, уключаных у асартыментны пералік, па захаванні правілаў гандлю, санітарных норм і правілаў. Адзначана, што недахопаў   шмат і наогул няма на прадпрыемствах  райпо дакладнай і ўзважанай сістэмы работы з таварнымі рэсурсамі. Як вынік, ва ўсіх 10 абследаваных магазінах выяўлены факты незахавання асартыментных пералікаў. Далёка не заўсёды вытрыманы правілы санітарыі. Напрыклад, у шасці магазінах хлеб захоўваўся на паліцах ніжэй патрэбнага, а дзе-нідзе тавары ляжалі прама на падлозе без падтаварнікаў. У шэрагу магазінаў не наладзілі продаж агародніны, многія тавары не зняты з продажу з прычыны пратэрмінавання іх прыгоднасці. У магазіне в. Опса пакупнікам прапаноўваліся пачарнелыя бананы, няправільна рабілася выкладка малочнай прадукцыі. У магазіне г. п. Друя стаяў воцат спіртавы 9-працэнтны  вытворчасці Расійскай федэрацыі па цане 6870 рублёў замест таго, каб завезці тавар беларускі.
Вынікі маніторынгу разгледжаны з удзелам спецыялістаў Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці на аператыўнай нарадзе ў старшыні Браслаўскага райвыканкама і на пасяджэнні праўлення Браслаўскага райспажыўтаварыства. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 20 чалавек.
Магазін расфарміраваны
Праведзены аналіз спажывецкага рынку вобласці за 2011 год. Адзначана, што назіралася яўная  незбалансаванасць паміж попытам і прапановай тавараў. Ва ўсіх 229 правераных гандлёвых аб’ектах устаноўлены парушэнні заканадаўства пры абслугоўванні спажыўцоў, адсутнічаў кантроль за работай магазінаў. Так, у двух магазінах КГВУП “Орша-Сэрвіс” не былі аформлены цэннікі, на некаторыя тавары цэны былі завышаны. Дапусцілі шэраг недахопаў і парушэнняў у 6 гандлёвых кропках г. Віцебска. Па выніках праверак да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты  4 правапарушальнікі, да дысцыплінарнай — 7 чалавек з Аршанскага раёна, прыняты меры па ўхіленні недахопаў на ўзроўні намесніка старшыні Віцебскага гарвыканкама.
Ніяк не ўдаецца пазбегнуць продажу тавараў з прайшоўшым тэрмінам прыгоднасці. У магазіне “Мірт” (в. Асінторф Дубровенскага раёна), які належыць райспажыўтаварыству, частка вітрын у гандлёвай зале пуставала, а праходы былі загрувашчаны каробкамі з таварамі. Большасць мясных паўфабрыкатаў мелі прайшоўшы тэрмін прыгоднасці да 198 сутак, у продажы не было хлеба, малака, смятаны нізкай тлустасці, сыркоў тварожных і інш.
Па выніках праверкі Камітэтам прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 9 чалавек. Інфармацыя аб выяўленых парушэннях накіравана ў Дубровенскі райвыканкам і Дубровенскае райспажыўтаварыства. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 19 чалавек, калектыў магазіна “Мірт” расфарміраваны.
Па сферы бытавых паслуг. На працягу 2010-2011 гг. УП “Полацкрайбыт” увяло ў эксплуатацыю ў 4 аграгарадках комплексныя прыёмныя пункты. На гэтыя мэты было выдзелена 183,8 мільёна рублёў, у тым ліку 160,1 мільёна дзяржаўных сродкаў. Аднак дзейнасць гэтых КПП аказалася неэфектыўнай: сярэднямесячная выручка ад паслуг у гэтых пунктах складала за 9 месяцаў 2011 года ад 150 тысяч да 970 тысяч рублёў. Не выконваліся сацыяльныя стандарты па выязному абслугоўванню, у асобныя вёскі, дзе пражывала да 430 чалавек, на працягу месяца бытавікі не прыехалі ні разу.
Па выніках праверак Камітэта зроблены адпаведныя вывады.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *