Возвращение забытой болезни. Европу охватила эпидемия кори

Здоровье

Адзёр вяртаецца
Хвароба, пра якую ў 80-90-ыя гады мінулага стагоддзя нават і не ўспаміналі, раптам пачала нагадваць пра сябе ў краінах Еўрасаюза, дзе зарэгістравана больш за 31 тысячу выпадкаў адзёру (кори – рус.). Рэгіструюцца ўспышкі адзёру ва Украіне, ёсць захварэўшыя ў Расіі. У нашай краіне за снежань 2011г.-студзень 2012г. зарэгістравана 6 выпадкаў (3 дарослыя і 3 дзіцяці) захворвання на адзёр сярод жыхароў Брэста.
Успрымальнасць да вірусу адзёру існуе ў кожным узросце. А самая высокая захворваемасць сярод дзяцей да 5 год. Смяротнай небяспецы адзёр падвяргае дзетак ва ўзросце ад года да двух. Але пасля перанесенай хваробы імунітэт да яе застаецца моцны.
Крыніцай заражэння з’яўляецца толькі хворы. Узбуджальнік адрозніваецца вялікай ступенню лятучасці і пераносіцца паветрана-кропельным шляхам пры чханні, кашлі.
У знешнім асяроддзі вірус малаўстойлівы і гіне пры апрацоўцы дэзінфіцыруючымі сродкамі, апраменьванні ўльтрафіялетавымі лямпамі, абварванні кіпенем.
Даследаванні паказалі, што ў 99% выпадкаў спецыяльная прышчэпка супраць адзёру выпрацоўвае ў арганізме чалавека надзейныя ахоўныя сродкі – антыцелы. Захворваемасць сярод тых, хто быў прышчэплены, ніжэй ў дзясяткі разоў.
Прышчэпкі робяць не хварэўшым адзёрам дзецям ва ўзросце 12 месяцаў і 6 год. Ва ўстановах аховы здароўя па месцы жыхарства могуць зрабіць (на платнай аснове) прышчэпку і дарослыя, калі не хварэлі і не маюць звестак пра правядзенне прышчэпак у дзіцячым узросце. Асабліва важна зрабіць прышчэпку асобам 20-29 год. Не забудзьцеся падняць з доктарам звесткі аб прышчэпках у сваёй медыцынскай картцы,  калі вы збіраецеся выехаць за мяжу.
Пры наяўнасці сімптомаў – насмарк, кан’юктывіт, кашаль і сып – неадкладна звяртайцеся да ўрача.
Н. СКРЫПКІНА, памочнік эпідэміёлага ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *