С 1 по 31 марта запрещён лов щуки

Официально Экология

Сакавік без шчупака
Шчупак распаўсюджаны ва ўсіх вялікіх і малых рэчках, азёрах, вадаёмах Віцебскай вобласці. Жыве звычайна ў прыбярэжнай зоне, у водных зарасніках, у непраточных ці слаба праточных водах. Шчупак добра вытрымлівае кіслую рэакцыю вады. Нераст шчупака адбываецца пры тэмпературы 3-6 градусаў, адразу пасля раставання лёду, каля берагу на глыбіні 0,5-1 м. У час нерасту рыба выходзіць на мелкаводдзе. На адным месцы шчупак доўга не затрымліваецца, увесь час перамяшчаецца па нерасцілішчу і адкладвае ікру. Адна самка шчупака ў залежнасці ад памеру можа адкладваць да 215 тыс. ікрынак.
Згодна з пунктам 138 правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і  рыбалоўства з мэтай стварэння спрыяльных умоў для нерасту шчупака яго лоўля забаронена з 1 сакавіка па 31 сакавіка на ўсіх вадаёмах краіны. Пры пападанні на кручок рыба павінна выпускацца ў вадаём жывой і непашкоджанай.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №16 ад 24.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *