Будет ли в райцентре пешеходный мост над железной дорогой?

Общество

Калі шлях «перакрыў» цягнік
Пытанне, якое падымае наш пастаянны падпісчык, пенсіянер з райцэнтра У. Т. Пушкароў, не новае: як перайсці чыгунку, калі шлях «перакрыў» цягнік?
“Так склалася, што чыгунка раздзяляе наш райцэнтр на дзве часткі. І тыя каму даводзіцца перасякаць гэты адрэзак шляху, ідучы на работу, у магазін, бальніцу, ды мала куды яшчэ, памінаюць такі паход нядобрымі словамі, – піша ў сваім лісце Уладзімір Тарасавіч. – Чаму? А таму, што кожны дзень, у самы непадыходзячы час, цягнік перакрые шлях любому, хто спяшаецца па неадкладных справах. На свой страх і рызыку людзі вымушаны лезці пад вагоны ці пералазіць праз платформы, бо на рабоце наўрад ці хто будзе слухаць, што спазніўся з-за немагчымасці перайсці чыгунку…
Я пенсіянер, на работу не трэба, але ў адзін дзень спяшаўся да дызеля на 16.15. Калі падышоў да станцыі з боку “зачыгункі”, то на маім шляху ўжо стаяў таварны састаў. Разумеючы, што не паспею на дызель, калі буду чакаць адпраўкі таварняка, пералез праз платформу, за мной таксама паспяшалася і жанчына. Ля вакзала нас чакаў прадстаўнік з Віцебска. Мяне і тую жанчыну аштрафавалі. Грошы па сённяшнім часе невялікія – 7 тысяч рублёў, але непрыемны сам факт: умоў для пераходу чыгункі няма, а штрафаваць могуць, нягледзячы на абставіны, у якія трапіў чалавек. На мае заўвагі прадстаўнік абласной чыгункі адказаў, што будаўніцтва пераходнага маста некалі абмяркоўвалася з раённымі ўладамі, але так і не было вырашана, хто і за чый кошт будзе будаваць. А пакуль парэкамендаваў мне і іншым абыходзіць праз абсталяваныя пераезды. Хацеў бы я па-глядзець, як, апынуўшыся на месцы многіх жыхароў нашага райцэнтра, калі б на іх шляху спыніўся, як сцяна, цягнік, і гэты прадстаўнік улады, і іншыя, беглі б да пераездаў, а потым ляцелі назад, да вакзала…
Паважаная рэдакцыя, надрукуйце маё пісьмо ў раённай газеце, можа, пра гэтую праблему зноў успомняць і пастараюцца яе вырашыць адказныя людзі.”
Пытанне па пераходу чыгункі сапраўды ўзнікала ўжо не аднойчы. Але кіраўніцтва Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі не бачыць магчымасці будаваць пераходны мост. Такі адказ на звароты насельніцтва даваўся не аднойчы і начальніку станцыі Шуміліна, і ў Шумілінскі райвыканкам.
”Станцыя Шуміліна з’яўляецца прамежкавай і прызначана для пропуску, адпраўкі і падачы вагонаў на пад’яздныя пуці прамысловых прадпрыемстваў.
Для перасячэння чыгункі на станцыі Шуміліна ёсць два пераезды з пешаходнымі дарожкамі, якія абсталяваны сігналізацыяй і асвятленнем. Ад вакзала да пераезду з боку Віцебска 420 метраў, з боку Полацка – 570. Даныя пераезды не перакрываюцца цягнікамі. Гэта дазваляе здзяйсняць бяспечны пераход пасажыраў і жыхароў пасёлка праз тэрыторыю станцыі.
Будаўніцтва пераходнага моста па станцыі Шуміліна не плануецца”.
Такі ж адказ нашай газеце даў галоўны інжынер  Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі П. А. Патапенка.
Надрукавана ў  №18 ад 02.03.2012 г.



3 комментария по теме “Будет ли в райцентре пешеходный мост над железной дорогой?

  1. А на деле (у меня есть фото за некоторые дни) товарные вагоны и целые составы стоят на четвертом и пятом пути по несколько дней. На так называемом районе «залиния» проживает не мало детей школьного возраста, расположены такие препдриятия как Лесхоз, Хлебозавод, Шумилинская ПМС, производственный цех ОАО Молоко, Районная энергоинспекция и Энергосбыт, да еще не мало частных предприятий. И все эти люди рискуя своей собственной жизнью «должны», нет «обязаны» даже получается, таким образом стремиться к знаниям, а также таким образом зарабатывать деньги для семьи. Это хорошо Славянскому продукту — они своих людей возят на автобусе насколько мне известно. Слов у меня нет и жалко что начальник Витебского отделения Белорусской железной дороги ничем помочь не может, а лишь может санкционировать применение административных мер…

  2. ПОЛНОСТЬЮ СОГЛАСНА С АЛЕКСЕЕМ. НЕ РАЗ НАБЛЮДАЛА КАРТИНУ, ОСОБЕННО ПОУТРАМ, КАК МАМЫ ВЕЗУТ ДЕТЕЙ В САДИК, А ДВА ПОСЛЕДНИХ ПУТИ ЗАНЯТЫ ТОВАРНЫМИ СОСТАВАМИ, КОТОРЫЕ ТРОНУТСЯ НЕ РАНЕЕ, ЧЕМ ПРИДЕТ ДИЗЕЛЬ. ЧТОБЫ НЕ ОПОЗДАТЬ НА РАБОТУ, ПРИХОДИТСЯ ЛАЗИТЬ ПО ВАГОНАМИ ИЛИ ОБХОДИТЬ СОСТАВ. И ТО, И ДРУГОЕ НЕБЕЗОПАСНО. САМОЙ НЕ РАЗ ПРИХОДИЛОСЬ ТАК ПОСТУПАТЬ. НЕУЖЕЛИ У ЖЕЛЕЗНОЙ ДОРОГИ НЕТ ВОЗМОЖНОСТИ ПОСТРОИТЬ ПЕРЕХОДНОЙ МОСТ? ИЛИ НЕТ ЖЕЛАНИЯ? ОН НЕ НУЖЕН ТАКОЙ, КАК В ПОЛОЦКЕ ИЛИ ВИТЕБСКЕ, ПУСТЬ ПОМЕНЬШЕ, НО ЧТОБЫ БЫЛА ВОЗМОЖНОСТЬ ПЕРЕХОДА, ВЕДЬ ИМЕННО В ЭТОМ МЕСТЕ БЛИЖАЙШИЙ ПУТЬ ПОПАСТЬ В «ЦЕНТР». ШУМИЛИНО ХОТЬ И ПРОМЕЖУТОЧНАЯ СТАНЦИЯ, НО НЕ ИЗ МАЛЕНЬКИХ. МОЖЕТ КТО-НИБУДЬ ЗАДУМАЕТСЯ И ПОМОЖЕТ ЛЮДЯМ «ИЗ-ЗА ЛИНИИ» ПОПАДАТЬ БЕЗОПАСНО НА РАБОТУ, В ШКОЛУ ИЛИ ДЕТСКИЙ САД, ДА И ПРОСТО В МАГАЗИН.

  3. 420 и 570 в одну строну и столько же обратно. Хотелось бы посмотреть на начальника отделения железной дороги как бы он каждое утро днем и вечером преодолевал это расстояние. Сколько людей уже погибло под этими составами. На субботниках давно бы
    все необходимые средства заработали на пешеходный мост. Только похоже это начальнику железной дороги не нужно. Он ведь не живет «за линией».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *