Меняем паспорт по старым ценам до 1 апреля

Закон Общество

Мяняем пашпарт да 1 красавіка
З 1 красавіка 2012 года ў Рэспубліцы Беларусь базавая велічыня складзе 100 000 рублёў, у сувязі з чым узрасце і дзяржаўная пошліна, якую плацяць за адміністрацыйныя працэдуры, што ажыццяўляюць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі па заявах грамадзян.
Грамадзяне, якім ужо споўнілася 15, 24 і 44 гады, могуць звяртацца па пытанні атрымання (абмену) пашпарта ў сувязі з дасягненнем узросту. Дзяржпошліна за выдачу (абмен) пашпарту цяпер складае 17 500 рублёў, а з красавіка 2012 года будзе складаць 50 000 рублёў.
Грамадзяне, якія жывуць у сельскай мясцовасці, па пытанні атрымання (абмену) пашпарта могуць звярнуцца ў сельвыканкам.
Грамадзяне, якія жывуць у Шуміліне, звяртаюцца: ва УП ЖКГ (вул. Піянерская, д. 10, тэл. 4-16-75, прыём грамадзян: панядзелак–пятніца з 8.00 да 18.00, абед з 13.00 да 14.00, субота з 9.00 да 13.00) альбо ў групу па грамадзянству і міграцыі (вул. Юбілейная, д. 35, прыём грамадзян: аўторак, пятніца – з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, серада – з 11.00 да 15.00 і з 16.00 да 20.00, субота з 9.00 да 13.00).
А. ПРАКОФ’ЕВА,  старшы інспектар ГГіМ РАУС.
Надрукавана ў №19 ад 06.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *