Абвяшчаем конкурс рэкордаў “Рыбацкае шчасце”. Сяргей Усаў з вёскі Дворышча злавіў шчупака на 11 кг

Экология

Сергей Усов со своим трофеем

Наш чытач Дзмітрый Воінаў (voinovdima.blog.tut.by) даслаў у газету па e-mail вось такую цікавую інфармацыю: “ Мой сусед Сяргей Усаў з вёскі Дворішча (Каўлякоўскі сельсавет), што месціцца на беразе Заходняй Дзвіны,  – заўзяты аматар зімовай рыбалкі на жэрліцы. У апошні дзень сезона, 29 лютага, ён адправіўся здымаць пастаўленыя жэрліцы, бо з 1 сакавіка лоўля шчупака забароненая,  і быў узнагароджаны шыкоўным трафеем. Вялізны шчупак сядзеў на кручку і не пралазіў у лунку. Каб выцягнуць здабычу, прыйшлося свідраваць яшчэ дзве лункі. Шчупак меў даўжыню ў 125 см і важыў 11,2 кг.
Калі чытачы раёнкі ведаюць пра іншыя рэкорды ці самі могуць пахваліцца вялікай здабычай, просім паведамляць ў “Герой працы”.



1 комментарий по теме “Абвяшчаем конкурс рэкордаў “Рыбацкае шчасце”. Сяргей Усаў з вёскі Дворышча злавіў шчупака на 11 кг

  1. Вообще то, в инет-СМИ и даже на форумах и в блогах, принято давать ссылку на использованный при подготовке материала сайт

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *