Об изменении госпошлин в хозяйственных судах

Закон Официально

Пра дзяржаўныя пошліны
Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2011 г. № 1785 “Аб устанаўленні памеру базавай велічыні” з 1 красавіка 2012 года ўстаноўлена базавая велічыня ў памеры 100000 рублёў.
У сувязі з гэтым з 1 красавіка 2012 года змяняецца памер дзяржаўнай пошліны за разгляд іскавых і іншых заяў, скаргаў, хадайніцтваў, якія падаюцца ў гаспадарчыя суды, а таксама за выдачу дзяржаўнымі судамі копій дакументаў і прадастаўленне звестак аб выканаўчых вытворчасцях, узбуджаных у адносінах да даўжнікоў.
Мінімальны памер дзяржпошліны пры кошце іску да 10 млн. руб. скла-дзе 1500000 рублёў.
Памер дзяржаўнай пошліны за разгляд заявы аб узбуджэнні загаднай вытворчасці пры суме спагнання:
– да 100 базавых велічынь (да 10 млн. рублёў) складзе 200 тыс. рублёў,
– звыш 100 базавых велічынь (звыш 10 млн. рублёў) складзе 500 тыс. рублёў.
Больш падрабязная інфармацыя размешчана на сайце гаспадарчага суда Віцебскай вобласці vitebsk.court.by у рубрыках “Навіны суда” і “Падача іску”.
В. КІБІСАВА, начальнік аддзела судовай практыцы гаспадарчага суда Віцебскай вобласці.
Надрукавана ў №21 ад 13.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *