Порядок уплаты подоходного налога за сдачу в аренду помещений

Официально Экономика

Рашылі здаць пакой — заплаціце падатак
З 1 лютага зменены стаўкі падаходнага падатку з фізічных асоб у адносінах даходаў ад здачы ў арэнду жылых і нежылых памяшканняў.
Так, пры здачы ў наём памяшкання з аднаго пакоя ў райцэнтры і г. п. Обаль трэба будзе плаціць 35 тысяч рублёў у месяц (раней 17,5 тыс.), у іншых населеных пунктах Шумілінскага раёна — 30 тысяч рублёў (раней — 14 тысяч). Пры здачы ў арэнду металічнага ці драўлянага гаража з 1 лютага трэба плаціць 8 тысяч рублёў у месяц, жалезабетоннага ці цаглянага — 15 тысяч.
Якім спосабам плаціцца падатак?
1 спосаб — за ўвесь падатковы перыяд (каляндарны год). Падатак плаціцца не пазней рабочага дня, наступнага за вызначаным у дагаворы тэрмінам прадастаўлення памяшкання, а за кожны наступны год — не пазней 1-га чысла года, за які плаціцца падаходны падатак.
2 спосаб — за адзін месяц. Падатак плаціцца не пазней рабочага дня, наступнага за вызначаным у дагаворы тэрмінам прадастаўлення памяшкання, а ў потым — штомесяц не пазней 1-га чысла месяца, за які плаціцца падатак. Напрыклад, за здачу памяшкання ў сакавіку трэба было заплаціць падатак не пазней 1 сакавіка.
А. ІЛЬІНЕЦ, начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб ІМПЗ.
Надрукавана ў №21 ад 13.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *