16 марта подведут итоги подворного обхода в Добейском сельсовете

Актуалии Официально

Добея

16 сакавіка з 9.00 да 11.00 кіраўніцтва раёна будзе ажыццяўляць у Дабейскім сельсавеце прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Старшыня райвыканкама Куранны Уладзімір Пятровіч правядзе прыём грамадзян у будынаку Дабейскага сельскага Савета дэпутатаў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Новікава Ірына Мікалаеўна
правядзе прыём грамадзян
у адміністрацыйным будынку ААТ “Шумілінскі льнозавод”, в. Прыазёрная.
Першы намеснік старшыні райвыканкама Родзіч Віктар Віктаравіч
правядзе прыём грамадзян у адміністрацыйным будынку ААТ “Ляжні”, в. Вялікія Ляжні.

У гэты ж дзень у 12.00 будзе зроблены аб’езд населеных пунктаў Дабейскага сельсавета па маршруце в. Прыазёрная, ААТ “Шумілінскі льнозавод”, малочнатаварная ферма Непароты, а.-г. Амбросавічы (УА “Амбрасавіцкая д/с-СШ”, ФАП, КПП, магазін, пошта, аддзяленне ашчаднага банку, сельскі Дом культуры).
Падвядзенне вынікаў правядзення Дня работы з насельніцтвам адбудзецца ў Амбрасавіцкім сельскім Доме культуры ў 14.00 16 сакавіка.
Надрукавана ў №21 ад 13.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *