Удовольствие на грани смерти

Бяспека

Ці патрэбна такая рыбалка?
Выратавальнікі выязджаюць не толькі на пажары, але і на іншыя надзвычайныя сітуацыі. Даводзілася ім ратаваць і рыбакоў, якія праваліліся на тонкім лёдзе.
Нямала выпадкаў, калі пацярпелым няма каму дапамагчы і яны становяцца ахвярамі. Так, 5 студзеня трагічна закончылася рыбалка для 52-гадовага мінчаніна, які рыбаліў на вадасховішчы Вяча.
7 студзеня з рыбалкі не вярнуліся двое жыхароў г. Браслава. Аднаго рыбака паспелі выратаваць мясцовыя жыхары.
10 студзеня ў ледзяной пастцы аказаўся пенсіянер з Віцебскай вобласці, які лавіў рыбу на возеры Сена каля вёскі Турава. Мясцовыя жыхары, якія пачулі крыкі аб дапамозе, змаглі кінуць мужчыну зламанае дрэва, што дало магчымасць яму ўтрымацца на плыву да прыезду выратавальнікаў, якія і выцягнулі мужчыну.
Тонкі лёд, мінусавая тэмпература, паніка чалавека, які трапіў у бяду… У такіх выпадках для пацярпелых секунды ператвараюцца ў вечнасць, а для выратавальнікаў у імгненні, за якія трэба ацаніць абстаноўку і тэрмінова дапамагчы
Усяго некалькі хвілін знаходжання ў ледзяной ва-дзе дастаткова чалавеку, каб адбылося агульнае пераахаладжэнне арганізма. Вельмі часта ледзяная палонка ўвогуле не пакідае шансаў на выратаванне. І калі дарослыя людзі свядома разумеюць небяспеку і ўсё ж рызыкуюць і выходзяць на лёд, то што гаварыць пра дзяцей. Цікаўнасць прымушае дзяцей ступіць на тонкі лёд. А заканчваецца гэта часам трагічна.
Так, два гады таму выратавальнікам г. Магілёва па-ступіў званок пра тое, што пад лёд ракі Днепр праваліліся двое дзяцей, вучняў чацвёртага класа. Відавочцы расказалі, што дзеці выйшлі на рэчку, прайшлі па тонкаму лёду некалькі метраў і праваліліся. Аказаць ім дапамогу было немагчыма, бо рэчка з аднаго боку практычна поўнасцю растаяла.
Не многія ведаюць, што калі нулявая тэмпература трымаецца больш за тры дні, то моцнасць лёду змяншаецца на 25%, а калі на ім з’яўляецца вада, то яго грузапад’ёмнасць змяншаецца  ў два-тры разы. Моцны надзейны лёд мае блакітны колер. А калі колер лёду белы, то ён вытрымлівае цяжкасцяў у два разы менш. Калі лёд мае шэрае або жаўтаватае адценне, ён вельмі ненадзейны, і выходзіць на яго небяспечна.
Можна яшчэ прыводзіць прыклады, калі жыццё чалавека абрываецца на небяспечным вадаёме, можна многа разоў папярэджваць. Хацелася б, каб людзі нарэшце пачулі і ўявілі сабе ўсю небяспеку. Калі на вагах аказваюцца злоўленая рыба і ўласнае жыццё, дык што даражэй?
І. КРУКАЎ,  начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №22 ад 16.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *