Спрашивали – отвечаем. O переносе выходных дней

Вопрос-Ответ

Аб пераносе выхадных дзён
Пытанне: З 13 лютага па 9 сакавіка мне прадастаўлены працоўну водпуск. У сувязі з пераносам рабочага дня з 9 на 11 сакавіка 2012 года наймальнік патрабуе, каб я выйшаў на работу 11 сакавіка. Ці абгрунтаванае такое патрабаванне?
Адказ: Пераносы асобных рабочых дзён у гэтым каляндарным годзе, якія аб’яўлены Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прымяняюцца пры планаванні рабочага часу працаўнікоў, якім устаноўлена пяцідзённы рабочы тыдзень з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю і для якіх пераносімыя дні з’яўляюцца рабочымі днямі.
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь перанесены рабочы дзень на выхадны (нядзелю) пры пяцідзённым рабочым тыдні.
Пры гэтым, калі па розных аб’ектыўных прычынах (водпуск, хвароба і інш.) перанесены рабочы дзень для канкрэтнага работніка не мог быць рабочым, то на яго такі перанос не распаўсюджваецца.
Так, у сувязі з пераносам рабочага дня з 9 на 11 сакавіка 2012 года для работнікаў, якія 9 сакавіка будуць хварэць або знаходзіцца ў працоўным ці сацыяльных водпусках, якія заканчваюцца да 11 сакавіка, 11 сакавіка з’яўляецца нерабочым днём. Калі ў выключных выпадках такі работнік будзе прыцягвацца да работы, то яна павінна кампенсавацца як работа ў выхадны дзень.
А. ГАЛАЙ, начальнік аддзела па нагляду і кантролю за захаваннем заканадаўства па працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.
Надрукавана ў №22 ад 16.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *