В 2015 году телевидение полностью перейдёт на цифровой формат

Общество Официально

Пераходзім на лічбавае тэлебачанне
Віцебскі абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання, філіял РУП “Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр”, паведамляе жыхарам Шумілінскага раёна, што згодна з Дзяржаўнай праграмай ужывання лічбавага тэлевізійнага вяшчання ў Рэспубліцы Беларусь да 2015 года і Планам мерапрыемстваў па паскораным ужыванні лічбавага тэлевізійнага вяшчання ў Рэспубліцы Беларусь, у краіне ажыццяўляецца пераход на лічбавае тэлевізійнае вяшчанне.
Асаблівасцю пераходу на лічбавы фармат у тэлебачанні з’яўляецца тое, што ўведзены абмежавальны перыяд суіснавання аналагавага і лічбавага тэлебачання. Рашэннем Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотам пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь (№27К/09 ад 23.09.2009 года) тэрмін трансляцыі тэлевізійных сігналаў у аналагавым фармаце заканчваецца 17 чэрвеня 2015 года.
На 22 лістапада 2011 года ахоп насельніцтва лічбавым тэлевізійным вяшчаннем стандарта DVT-T складае 94,5%.
На тэрыторыі Шумілінскага раёна цяпер магчымы прыём сігналаў лічбавага вяшчання ад двух лічбавых перадатчыкаў: у в. Астравец Ушацкага раёна (40-вы частотны канал) і ў г. Віцебск (43-ці частотны канал).
“Праграмай ужывання наземнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання стандарта DVT-T Віцебскай вобласці на 2011-2015 гады” прадугледжана будаўніцтва радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў в. Лоўша Шумілінскага раёна з перадатчыкам, які будзе працаваць на 61-ым частотным канале.
Для арганізацыі прыёму лічбавага пакета ТВ праграм неабходна:
1. Набыць у гандлёвай сетцы тэлевізійную прыстаўку стандарта DVT-T, якая пад-трымлівае фармат сціску MPEG-4|AVC (напрыклад, вытворчасці ААТ “Віцязь” ці ААТ “Гарызонт” і іншых) ці лічбавы тэлевізар, які падтрымлівае фармат сціску MPEG-4|AVC.
2. Падключыць лічбавую прыстаўку да тэлевізара ў адпаведнасці з інструкцыяй па эксплуатацыі і настроіць яе на 40-вы ці 43-ці канал.
3. Устанавіць прыёмную антэну дэцыметровага дыяпазону хваляў з гарызантальнай палярызацыяй і арыентаваць яе па максімуму сігналу.
Для населеных пунктаў, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад перадаючай станцыі, прыём магчымы праз пакаёвую антэну. Для больш аддаленых раёнаў магчыма спатрэбіцца ўстаноўка вулічнай дэцыметровай антэны на пэўнай вышыні ў залежнасці ад рэльефу мясцовасці і аддаленасці ад перадаючай станцыі.
Пры ўзнікненні пытанняў па прыёме лічбавага пакета тэлевізійных праграм можна звярнуцца ва Ушацкі цэх УКВР (тэл 8-(02158)2-10-81), Віцебскі цэх УКВР (тэл. 8-(0212)36-55-29), а таксама ў Віцебскі абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання (тэл./факс 8-(0212)27-22-53).
Больш падрабязную інфармацыю пра лічбавае тэлебачанне ў Віцебскай вобласці можна атрымаць ў даведачна-інфармацыйнай службе (кароткі нумар 172) і на сайце РУП “БРТПЦ” http://www.brtpc.by.
Надрукавана ў №22 ад 16.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *