Особенности налогообложения в 2012 году

Официально Экономика

Асаблівасці падаткаабкладання ў 2012 годзе
Падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання (ССП)
1. Крытэрый валавой выручкі прыведзены ў адпаведнасць з Указам № 349.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2011 года № 349 “Аб некаторых пытаннях выкарыстання спрошчанай сістэмы падаткаабкладання” павялічаны гранічныя сумы валавой выручкі, якія выкарыстоўваюцца ў якасці крытэрыю пераходу на ССП і выкарыстання дадзенай сістэмы падаткаабкладання. Так, сума валавой выручкі ў мэтах пераходу на ССП, якая вызначаецца нарастаючым вынікам за першыя 9 месяцаў года, што ідзе да года плануемага пераходу на ССП, павялічана да 9 мільярдаў рублёў.
Да 3,4 мільярда рублёў павялічаны крытэрый валавой выручкі для выкарыстання ССП без падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ). Пры перавышэнні гэтай сумы плацельшчыкі падатку пры ССП без ПДВ павінны перайсці на ССП з платай ПДВ ці спыніць выкарыстанне ССП.
Памер валавой выручкі, пры перавышэнні якога плацельшчыкі абавязаны спыніць выкарыстанне ССП і перайсці на агульны парадак платы падаткаў, збораў (пошлін), павялічаны да 12 мільярдаў рублёў.
2. Змяненні ў парадку і працэдуры пераходу на ССП.
Арганізацыі і ІП, якія пажадалі перайсці на ССП з 1 студзеня 2013 года, павінны будуць падаць ў падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік не заяву, а паведамленне па форме, зацверджанай МПЗ Рэспублікі Беларусь у тэрмін з 1 кастрычніка па 31 снежня 2012 года.
Арганізацыям і ІП, якія паведамілі ў падатковы орган аб пераходзе на ССП, дадзена права адмовіцца ад выкарыстання ССП у цэлым за падатковы перыяд (каляндарны год). Для гэтага да наступлення тэрміну прадстаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) па падатку пры ССП за першы справаздачны перыяд неабходна пісьмова паведаміць у падатковы орган аб адмове ад выкарыстання ССП.
3. Зменены аб’ект падаткаабкладання пры ССП.
У адпаведнасці з п.1 артыкула 288 Падатковага кодэксу, аб’ектам падаткаабкладання пры ССП устаноўлена валавая выручка. Раней ім прызнавалася ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці.
Па агульнаму правілу падатковая дэкларацыя (разлік) падаецца плацельшчыкам пры наяўнасці аб’ектаў падаткаабкладання. Калі ў 2011 годзе пры адсутнасці валавой выручкі прадстаўлялі ў падатковы орган “пустую” дэкларацыю (разлік) па падатку пры ССП, то з 2012 года абавязак прадстаўляць дэкларацыю (разлік) і, адпаведна, плаціць падатак пры ССП узнікае пры наяўнасці валавой выручкі.
4. Стаўкі падатку пры ССП.
З 01.01.2012 года “агульная” падатковая стаўка, якая выкарыстоўваецца плацельшчыкамі падатку пры ССП без ПДВ, устаноўлена ў памеры 7%. Раней было 8%.
Для плацельшчыкаў падатку пры ССП з ПДВ “агульная” падатковая стаўка зніжана з 6% да 5%.
У п.1 арт. 289 Падатковага кодэкса (ПК) перанесены нормы Указа №358 у частцы выкарыстання стаўкі пры ССП ў памеры 2% у адносінах да выручкі ад рэалізацыі за межамі Рэспублікі Беларусь тавараў (паслуг, работ), маёмасных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці.
З 2012 года пашыраны ўмовы выкарыстання “зніжаных” падатковых ставак для плацельшчыкаў падатку пры ССП, якія аказваюць транспартныя паслугі.
Больш падрабязную інфармацыю па ССП і адзінаму падатку можна атрымаць у падатковай інспекцыі.
П. ЗАГАЦКІ,  старшы дзяржаўны падатковы інспектар аддзела кантроля за юрыдычнымі асобамі інспекцыі МПЗ РБ па Шумілінскім раёне.
Надрукавана ў №23 ад 20.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *