Если машина полгода стоит на стоянке – ей пора в металлолом

Закон Общество

А ваша машына – у чэрмеце…
У жніўні 2011 года падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 348 “Аб мерах па арганізацыі збору, захоўвання неэксплуатуемых транспартных сродкаў і іх далейшай утылізацыі”. Указ уступіў у сілу са студзеня бягучага года, але далёка не ўсе ведаюць пра асноўныя яго патрабаванні.
У некаторых гаспадароў легкавыя машыны гадамі стаяць ля шматпавярховак і захламляюць тэрыторыю. Вадзіцелі такіх машын тлумачаць, што не хапае часу і сродкаў, каб адрамантаваць аўто. Названы Указ забараняе размяшчэнне неэксплуатуемых транспартных сродкаў па-за спецыяльна адведзеных месцаў, за выключэннем дамоў і прыдамавых тэрыторый аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў.
Неэксплуатуемыя транспартныя сродкі – тыя машыны, на якіх адсутнічаюць элементы, прадугледжаныя яго канструкцыяй (шкло салона, кола, нешта з кузава), а таксама ёсць іх дэфармацыя або пашкоджанні. Да неэксплуатуемых транспартных сродкаў адносяцца і машыны, якія не выязджалі з месца стаянкі больш за шэсць месяцаў.
Супрацоўнікі дзяржаўта-інспекцыі ўстанаўліваюць уладальнікаў такіх машын, накіроўваюць ім апавяшчэнні пра неабходнасць на працягу трыццаці каляндарных дзён перамясціць машыну на стаянку, інакш даставяць яе прымусова. Такі ж лёс чакае аўто і ў выпадку, калі не будзе знойдзены яго ўладальнік.
Уласнік неэксплуатуемага транспартнага сродку мае права на працягу трох месяцаў з дня пастаноўкі машыны на стаянку падаць у мясцовы выканаўчы або распарадчы орган пісьмовае патрабаванне аб яго вяртанні. Пры гэтым ён будзе абавязаны кампенсаваць затраты, звязаныя з прымусовым перамяшчэннем і захоўваннем транспартнага сродку.
Калі ж заявы аб вяртанні аўто няма на працягу трох месяцаў пасля ўручэння акту агляду машыны, гэта лічыцца фактам адмовы ад свайго “дзецішча”.
На падставе рашэння суда аб прызнанні неэксплуатуемага транспартнага сродку безгаспадарчым і перадачы яго ва ўласнасць адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі мясцовы выканаўчы і распарадчы орган на працягу дзесяці каляндарных дзён з дня набыцця такога права здымае транспартны сродак з уліку дзяржаўтаінспекцыі і ажыццяўляе яго ўтылізацыю ва ўстаноўленым парадку.
У нашым раёне вядзецца работа па выкананні Указа № 348. У прыватнасці, рыхтуецца стаянка для неэксплуатуемых транспартных сродкаў. Супрацоўнікі РАУС тлумачаць вадзіцелям, мясцовым жыхарам, якія маюць звычку гадамі трымаць пад вокнамі шматпавярховак свае аўто, што машыну трэба давесці да ладу ці здаць на металалом. Інакш гэтай работай прыйдзецца заняцца супрацоўнікам дзяржаўтаінспекцыі.
В. БУРЛАКОЎ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №23 ад 20.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *