В Новополоцке прошёл областной семинар идеологических работников

Актуалии Общество

Участники семинара в Музее белорусского книгопечатания (Полоцк)

“Імунная сістэма для жывога арганізма”
Больш за 600 удзельнікаў абласнога семінара ідэалагічных работнікаў сустракаў у мінулую пятніцу Наваполацк.
У рабоце форуму прыняў удзел першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. М. Радзькоў, прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама, а таксама намеснікі старшыняў гаррайвыканкамаў па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы гаррайвыканкамаў, прадстаўнікі грамадскіх фарміраванняў, абласных і рэгіянальных СМІ, рэктары вышэйшых навучальных устаноў.
Шумілінскі раён на семінары прадстаўлялі намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, начальнік ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская і галоўны рэдактар газеты «Герой працы» А. І. Пятрова.
“Практыка работы ідэалагічных кадраў вобласці ў сучасных умовах” – такая тэма была вынесена на абмеркаванне ўдзельнікаў семінара. Мерапрыемства пачалося з практычнай часткі. Шаноўных гасцей у гэты дзень гасцінна сустракалі ААТ “Нафтан”, завод “Палімір”, ААТ “Полацк-Шкловалакно”, філіял РУП “Віцебскэнерга” “Вясна-энерга”, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, рэдакцыя газеты “Полацкі веснік”.
Цудоўны падарунак атрымалі ў гэты дзень прадстаўнікі СМІ вобласці. Нам падарылі выдатныя экскурсіі па гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, па Музеі беларускага кнігадрукавання, музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага, мы атрымалі цудоўную магчымасць дакрануцца да родных вытокаў, да гісторыі Беларусі, даведацца нямала новага пра сваіх славутых землякоў, за што хочацца ад душы падзякаваць арганізатарам мерапрыемства.
Не менш цікавай выдалася пленарная частка семінара. Цікавым і ўражваючым было выступленне першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. М. Радзькова. Аляксандр Міхайлавіч падкрэсліў, што ідэалогія непарыўна зхвязана з любой сферай жыцця, ён нагадаў словы Аляксандра Лукашэнкі, што “ідэалогія для дзяржавы – гэта тое ж самае, што імунная сістэма для жывога арганізма”. А. М. Радзькоў не навязваў прысутным сваёй думкі, але настойліва раіў: думаць – думаць, перш чым чым сказаць, думаць, перш чым прыняць рашэнне.
Наогул, як адзначыў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама В. В. Цярэнцьеў, падводзячы вынікі семінара ідэолагаў вобласці, размова атрымалася адкрытай, шчырай і змястоўнай.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №23 ад 20.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *