ОАО “Ловжанское” закупает телят в неограниченном количестве

Вопрос-Ответ Сельское хозяйство

Куды здаць цяля?
Калі размаўляеш з тымі гаспадарамі, хто прадае цялят камерсантам, часта высвятляецца, што чалавек пагнаўся зусім не за вялікімі грашыма. Ён проста не ведаў куды звярнуцца, каб прыехалі за цяляткам.
ААТ “Лаўжанскае” прымае цялят у неабмежаванай колькасці. Але  на 20 сакавіка закуплена ў насельніцтва ўсяго 63 цяляткі. Гэта ў чатыры разы менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.
“З дзяржаўнага бюджэту на закуп цялят “Лаўжанскаму” выдзелена 500 мільёнаў рублёў, – расказвае галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Р. У. Валадзько. – А выкарыстана толькі 35,7 мільёна рублёў. Так што грошы на разлік з насельніцтвам за цяля ёсць. За кожны кілаграм жывой вагі плаціцца па 27 тысяч рублёў, плюс 2480 рублёў даплачвае за кожны кілаграм дзяржава. Акрамя “Лаўжанскага”, цялят прымаюць усе гаспадаркі раёна”.
З тымі, хто здае цялят у адну з гаспадарак раёна, заключаецца дагавор на бясплатныя (або льготныя) асемяненні кароў. І тэхніку  гаспадарка выпіша за паўцаны. А ў  ААТ “Лаўжанскае” за кожны кілаграм жывой вагі даюць яшчэ па аднаму кілаграму зернефуражу.
Даць заяўку на здачу цяля ў “Лаўжанскае” можна па тэл. 3-32-95.
Падрыхтавала Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №24 ад 23.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *