В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Кантроль да прыходу сяўбы
Праведзены кантрольныя мерапрыемствы ў чатырох сельскагаспадарчых арганізацыях Сенненскага раёна па пытаннях ходу падрыхтоўкі да веснавой сяўбы. Устаноўлена, што ў гаспадарках не ў поўным аб’ёме і з адставаннем графікаў вядзецца рамонт тэхнікі, тут завышана аператыўная інфармацыя па яе гатоўнасці. Дзе-нідзе не забяспечаны да сяўбы насеннем зерневых і кукурузы, яравога рапсу і шматгадовых траў. Акрамя гэтага, не захоўвалася навукова абгрунтаваная структура пасяўных плошчаў, маюцца няўвязкі па планаванні з прымяненнем мінеральных угнаенняў. У шэрагу гаспадарак нізкімі тэмпамі вяліся работы па вывазцы на палі арганічных угнаенняў.
Праверка спідометраў
Як вядома, для захавання патрабаванняў заканадаўства пры выкарыстанні службовага аўтатранспарту трэба пастаянна праводзіць праверку спідометраў у адпаведных метралагічных установах. У час праверак двух дзяржорганаў Сенненскага раёна выяўлена, што праверка спідометраў не праводзілася з 2002-2007 гадоў, хаця патрэбна гэта рабіць раз у два гады. Вінаватыя пакараны. А заадно супрацоўнікі Камітэта нагадваюць: парушэнні ў сферы метралагічнага заканадаўства цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.
Надрукавана ў №25 ад 27.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *