В стране проходит акция «Дружим с Законом!»

Закон Молодёжь Общество

“Сябруем з Законам!”
Міністэрства ўнутраных спраў разам з міністэрствамі юстыцыі, адукацыі, аховы здароўя, спорту і турызму, працы і сацыяльнай абароны, інфармацыі, культуры, Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі і Белтэлерадыёкампаніяй з 19 сакавіка па 1 красавіка праводзіць акцыю “Сябруем з Законам!”. Мэта акцыі – фарміраванне ў дзяцей і моладзі асэнсаваных законапаслухмяных паводзінаў, здаровага ладу жыцця, выхаванне духоўных і маральных каштоўнасцяў.
У час акцыі работнікі адпаведных структур праводзяць гутаркі, “круглыя сталы”, сустрэчы ва ўстановах адукацыі, накіраваныя на папярэджанне супрацьпраўных паводзінаў, прафілактыку шкодных звычак. У школах і іншых навучальных установах арганізуюць культурна-забаўляльныя, спартыўныя мерапрыемствы, конкурсы малюнкаў і плакатаў. У органах унутраных спраў, аховы здароўя, працы, занятасці і сацыяльнай абароны пройдуць Дні адкрытых дзвярэй для навучэнцаў школ і ССНУ.
Органамі ўнутраных спраў праводзяцца праверкі і адпрацоўкі ў вячэрні час спартыўных секцый і гурткоў, клубаў, грамадскіх месцаў адпачынку (паркаў, двароў, прышкольных тэрыторый), вядзецца маніторынг аб’ектаў гандлю на прадмет продажу алкаголю непаўналетнім.
Надрукавана ў №25 ад 27.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *