Госконтроль проверил дисциплину и социальные стандарты

Вестник Комитета госконтроля

Спазніліся ці затрымаліся?
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці правёў кантрольныя мерапрыемствы па выкананню патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў часці працоўнай дысцыпліны — своечасовасці прыходу на работу і ўходу з яе.
З дзевяці правераных арганізацый парушэнні дапусцілі 12 работнікаў чатырох арганізацый (трох устаноў і аднаго прадпрыемства). Найбольшая колькасць спазніўшыхся (6 чалавек) адзначана ў Віцебскім абласным цэнтры народнай творчасці. Чатыры выпадкі спазненняў на работу зафіксаваны ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. У філіяле №3 Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі “Паліклініка №4” ўстаноўлены факт спазнення аднаго з урачоў на 10 хвілін. Было спазненне на 9 хвілін спецыяліста разлікова-касавага цэнтра КУП ЖКГ г. Полацка.
Вінаватыя службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Якасць па-за стандартамі
Праведзены праверкі паўнаты ўкаранення дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва ў Віцебскай вобласці. Ахоплена 6 з 24 раёнаў і 4 гарады абласнога падпарадкавання.
Праверка паказала, што ў вобласці праведзена пэўная работа па ўкараненню сацыяльных стандартаў, але не забяспечана іх паўсюднае выкананне і якаснае. Як вынік, не забяспечаны належны ўзровень жыцця людзей.
З году ў год не выконваюцца асобныя нарматывы ў вобласці жыллёва-камунальнай гаспадаркі — па падтрыманню тэмпературы гарачай вады, графіку яе падачы, а таксама тэмпературнаму рэжыму памяшканняў, у вобласці транспарту і сувязі.
Так, напрыклад, у Полацкім раёне 84% проб вады не адпавядалі нарматыўным патрабаванням па ўтрыманню жалеза. Асноўная прычына  — адсутнасць на водазаборных збудаваннях станцый абезжалезвання. Пабудаваныя ў 2005-2006 гг. на тэрыторыі раёна 4 з 5 станцый не функцыянуюць. Яны не прыняты ў эксплуатацыю.
Адсутнасць цэнтралізаванай сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі ў гарадках не забяспечваюць належны ўзровень жыцця насельніцтва. Да прыкладу, у н. п. Рудня Полацкага раёна ў 6 з 9 шматкватэрных дамоў жыльцы (87 чалавек) носяць ваду з водазаборных калонак, калодзежаў, карыстаюцца туалетам на вуліцы. Памыі жыльцы выліваюць у двары дамоў.
Не выконваецца нарматыў па ўдзельнай вазе вуліц з удасканаленым пакрыццём у г. Віцебску, у Дубровенскім, Сенненскім, Полацкім, Талачынскім раёнах.
У сферы бытавога абслугоўвання ўстаноўлена, што ў большасці раёнаў КПП працуюць як дыспетчарскія і гандлююць рытуальнымі прадметамі. Не выкарыстоўваецца набытае швейнае абсталяванне, а цырульніцкае толькі часткова.
Пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў устаноўлены выпадкі працякання дахаў у школах і клубах. Адзначаны факты бессістэмнага падыходу, калі масава ў школах мяняюць вокны на новыя з ПВХ, не прадумаўшы сістэму вентыляцыі, без якой у сырых сценах усе гэтыя вокны пакрываюцца цвіллю.
Інфармацыя аб праверцы накіравана ў аблвыканкам для разгляду на пасяджэнні аблвыканкама з удзелам зацікаўленых асоб.
Падрыхтавала  Алена КАРПУШЭНКА.
Опубликовано в №63 от 17.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *