Криминал. Происшествия

Происшествия

Клубок злачынстваў
У Обалі супрацоўнікі РАУС раскрылі цэлы клубок злачынстваў. Яшчэ ў мінулым годзе была ўзбуджана крымінальная справа па факту крадзяжу асабістай маёмасці з кватэры аднаго з жыхароў Обалі. А нядаўна ўстаноўлена, што злачынцамі з’яўляюцца два мясцовыя жыхары.
На рахунку злодзеяў не адзін крадзеж. Даказана, што з недабудаванага дома ў Обалі летась яны ўкралі будаўнічыя матэрыялы. А сёлета ля дома абальчаніна разабралі бетонамяшалку – знялі прывадную каробку электрарухавіка. Злачынцы затрыманы. Супраць іх узбуджаны яшчэ дзве крымінальныя справы.
Даўжнік
На рахунку ўраджэнца Шуміліна, які раней быў судзімы за нявыплату сродкаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей, вырас доўг больш як на пяць мільёнаў рублёў. Супраць мужчыны ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа. Цяпер яму пагражаюць выпраўленчыя работы на тэрмін ад аднаго да двух гадоў або арышт да шасці месяцаў, або абмежаванне волі ад аднаго да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі да двух гадоў.
Мука
У раённы аддзел унутраных спраў патэлефанавалі з фермы Макаўе: адсюль прапала шэсць мяшкоў кармавой мукі. Яе агульны кошт ацэнены ў 534 тысячы рублёў. Устаноўлена, што крадзеж здзейсніў работнік гэтай жа фермы. Частка нарабаванага канфіскавана і вернута гаспадарцы. Супраць злодзея ўзбуджана крымінальная справа.
Дача
Яшчэ ў мінулым годзе была ўзбуджана крымінальная справа па факту крадзяжу з дачнага дома ў Обалі асабістых рэчаў гаспадароў. А нядаўна злачынцы – два мясцовыя жыхары – знойдзены. Адзін з іх з’яўляецца навучэнцам Ульскага ПТВ.
“Белтэхагляд”
З 20 па 30 сакавіка супрацоўнікі ДАІ сумесна з прадстаўнікамі УП “Белтэхагляд” і Транспартнай інспекцыяй Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь праводзяць дэкаду “Дзяржтэхагляд” па кантролю за своечасовасцю праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду  транспартных сродкаў. Ужо за першыя тры дні дэкады на дарогах раёна былі спынены два вадзіцелі, якія ехалі на аўтамабілях без тэхагляду. Складзены адміністрацыйныя пратаколы.
Без правоў
Жыхар Полькавіч, не маючы правоў кіравання, раз’язджаў па вёсцы на аўтамабілі “Фольксваген-Пасат”. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол.
А вось жыхар Мішневіч без правоў кіравання сеў за руль трактара мясцовага прадпрыемства. Штраф прыйдзецца плаціць не толькі трактарысту, але і службовай асобе сельгаспрадпрыемства, якая дапусціла да работы бяспраўнага трактарыста.
У кювеце
20 сакавіка на аўтадарозе Віцебск-Полацк (непадалёк ад Мікіціхі) адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. А сёмай гадзіне раніцы жыхар Віцебска на грузавым аўтамабілі “Вольва” з’ехаў у кювет. Як высвет-лілася, вадзіцель не знізіў хуткасць, бо не ўлічыў складаных умоў надвор’я. Быў моцны вецер, і на хуткасці аўтамабіль апынуўся ў кювеце. Машына пашкоджана. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №25 ад 27.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *