Собираем берёзовый сок правильно

Официально Экология

Бярозавы сок на падыходзе
Надыходзіць час для нарыхтоўкі бярозавага соку. Грамадзяне для ўласных патрэб могуць нарыхтаваць драўнінны сок на землях любых катэгорый. Выключэнне складаюць тыя тэрыторыі, дзе гэты від карыстання аб’ектамі расліннага свету забаронены або абмежаваны згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб раслінным свеце.
Нарыхтоўка соку павінна весціся спосабамі, якія забяспечваюць захаванне тэхнічных якасцяў драўніны, у парадку, устаноўленым Правіламі нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў і здзяйснення пабочнага лесакарыстання.
У камлёвай частцы адабраных для падсочкі дрэў на вышыні 30-50 см ад каранёвай шыйкі намячаюць размяшчэнне і колькасць падсочных адтулін у залежнасці ад дыяметра дрэва:
– пры дыяметры 20-26 см – адна адтуліна;
–    пры дыяметры 27-34 см – дзве адтуліны;
–    пры дыяметры 35-40 см – тры адтуліны;
–    пры дыяметры больш за 40 см – чатыры адтуліны.
Перад свідраваннем канала грубую кару здымаюць стругам або сякерай без пашкоджання лубу.
Каналы свідруюць бурам з некаторым ухілам уніз для лепшага сцёку соку. Дыяметр канала 1 см, глыбіня – 2-3 см без уліку тоўшчы кары.
У падрыхтаваную адтуліну ўстаўляецца жалабок, выраблены з нержавейнага металу або іншага матэрыялу. Пад жалабкамі павінны быць зборнікі для соку. Збіраюць сок не радзей аднаго раза ў суткі.
Пасля заканчэння сезона падсочкі жалабкі павінны быць зняты, а адтуліны і зрэзы замазаны садовым варам, маззю або глінай  і  закрыты драўляным коркам для папярэджвання захворвання дрэў.
Нарыхтоўка соку забараняецца ў прыбярэжных палосах рэк, азёр, вадасховішчаў і іншых водных аб’ектаў, у межах палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных і камунікацыйных ліній, у населеных пунктах, дэкаратыўных парках, батанічных садах, месцах прабывання дзікай жывёлы і дэкаратыўных раслін, аднесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, у межах акругі і зон санітарнай аховы курортаў, у межах гісторыка-культурных запаведнікаў, мемарыяльных паркаў, археалагічных помнікаў, на тэрыторыі санаторыяў, дамоў адпачынку, курортаў і ўстаноў аховы здароўя, у месцах масавага адпачынку насельніцтва.
Забараняецца нарыхтоўваць сок клёна востралістага, ліпы, бярозы (карэльскай, прыземістай, карлікавай).
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар  Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №25 ад 27.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *