С 1 апреля по 30 мая вводится запрет на лов рыбы

Официально Экология

З 1 красавіка па 30 мая ўстанаўліваецца забарона на лоўлю рыбы.
Аматарскае рыбалоўства дазваляецца толькі ў светлы час сутак з берага з адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай або натуральнай прынадай, з адным адзінарным, двайным або трайным кручком памерам не больш за 10 мм. Звяртаем увагу, што лоўля рыбы ў гэты перыяд праводзіцца толькі з берага. Любыя збудаванні, якія размешчаны ў вадзе, над воднай гладдзю на аддаленні ад берага, з’яўляюцца месцамі, адкуль аматарскае рыбалоўства ў гэты перыяд забаронена. Гэтыя абмежаванні адносяцца таксама і да астравоў, што знаходзяцца на акваторыі вадаёма.
Выкарыстанне ў перыяд забароны любых іншых прылад і спосабаў лоўлі з’яўляецца парушэннем Правілаў.
У перыяд забароны на лоўлю рыбы таксама ўстаноўлена забарона на выкарыстанне грамадзянамі маламерных суднаў і суднаў з рухавікамі.
Атрымаць кансультацыю па пытаннях рыбалоўства і паведаміць інфармацыю аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства можна па тэлефоне “гарачай лініі” Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету (працуе кругласутачна) 8(02139)4-02-10.
Р. МЕЛЬНІКАЎ, дзяржінспектар Гарадоцкай раённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №25 ад 27.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *