Открывается охота на водоплавающую и боровую дичь

Общество Экология

Глухарь

Страляць – з засады
З першай суботы красавіка па другую нядзелю мая адкрываецца паляванне на крыжанку (крякву) і вальдшнэпа. Крыжанку, толькі самцоў, дазваляецца здабываць у светлы час сутак. Спосаб палявання — ружэйны з засады з падзываннем з дапамогай падсаднай качкі ці чучала і вабікаў.
Вальдшнэпа, толькі самцоў, дазваляецца здабываць з 18.00 да 22.00. Спосаб палявання — з засады.
Да 30 красавіка дазволена паляванне з 3.00 да 9.00 раніцы на глушца і цецерука (толькі самцоў).
Паляванне на гусю белабародую, гусю-гуменніка, гусю шэрую, канадскую казарку дазволена па другую нядзелю мая ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11.00 да 18.00. Дазволены спосаб палявання — ружэйны з засады з падзываннем.
У вясенні сезон палявання дазваляецца выкарыстоўваць маламерныя судны без рухавікоў для ўстаноўкі падсадных качак, профіляў, чучал і пад’ёму здабытай дзічыны.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №27 ад 03.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *