В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Пра крэдыты і заведама стратныя КПП
Праведзена планавая праверка Дубровенскага  камунальнага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва (КУПБАН). Нягледзячы на пастаянную фінансавую падтрымку дзяржавы прадпрыемства свае задачы выконвае не належным чынам.
Па-першае, ад рэалізацыі паслуг у 2011 годзе КУПБАНам атрыманы  страты. Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць павялічылася ажно ў 10 разоў. Дапускаліся факты парушэння тэрмінаў выплаты зарплаты работнікам прадпрыемства.  Такая сітуацыя склалася таму, што асобныя комплексныя прыёмныя пункты (КПП) сталі стратнымі. Выдаткі на іх утрыманне да 6 разоў перавышалі аб’ёмы атрыманай выручкі.
Па-другое, няма належнага парадку ў цырульнях і пральні прадпрыемства. Напрыклад, ў памяшканні пральні (падлога, сцены, абсталяванне) бруд і пыл у палец таўшчынёй, керамічная плітка ў трэшчынах і сколах, столь сырая, са слядамі падцёкаў і цвілі. Па-трэцяе, на КУПБАН выяўлены факты скажэння дзяржаўнай статсправаздачнасці. Напрыклад, у аб’ёмы аказаных паслуг у сельскай мясцовасці трапіла сума выручкі, атрыманай ад прыватнага прадпрыемства за пашыў спецадзення. Акрамя гэтага, на прадпрыемстве маецца неўстаноўленае абсталяванне на суму 44 мільёны рублёў, набытае з верасня 2006 па снежань 2010 гг.
Нягледзячы на рэкамендацыі фінансаваму аддзелу Дубровенскага райвыканкама дапамагчы прадпрыемству выйсці з прарыву, вычарпальных мер  прынята не было.
Замежныя фільмы прыносяць страты
У Беларусі падтрымка кінематаграфіі ажыццяўляецца на дзяржаўным узроўні. Робіцца гэта для таго, каб для кожнага чалавека даступным было кінамастацтва. Сродкі дзяржава выдзяляе такія, каб кінавідовішчныя прадпрыемствы маглі быць прыбытковымі. Тым не менш бюджэтныя сродкі разглядаюцца ў некаторых раёнах як датацыі для пакрыцця страт. Больш таго, васьмі прадпрыемствам кінавідэапракату райвыканкамамі на працягу мінулага года замест змяншэння фінансавання зменшылі колькасць кінапаказаў. Так зрабілі, напрыклад, у Верхнядзвінскай райкінавідэасетцы, знізіўшы з 1410 да 1000 паказаў. Нямала прыкладаў, калі кінапаказы стратныя, а іх звышпланавы рост прыводзіць да павелічэння страт і дадатковых расходаў у бюджэтах. Так здарылася ў Чашніцкім раёне, дзе перавыканалі план паказу кінасеансаў у два разы, аднак замест прыбыткаў атрымалі істотныя страты.
На УП “Кінавідэапракат” Віцебскага аблвыканкама  за валютныя сродкі закупілі ў Расійскай Федэрацыі за 2010 год 51 кінафільм і толькі па 36 з іх выдаткі акупіліся. У цэлым жа на закупцы замежных фільмаў прадпрыемства тады страціла 200 мільёнаў рублёў. Стратнымі аказаліся 23 фільмы з 33 закупленых і ў 2011 годзе.
Падрыхтаваў у друк
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №27 ад 03.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *