Новое в судебной системе: в Новополоцке начал действовать третейский суд

Закон

З’явіўся першы трацейскі суд
11 сакавіка 2012 года Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістраваны ў якасці юрыдычнай асобы пастаянна дзеючы трацейскі суд “Наваполацкая трацейская палата”. Заснавальнікамі яго сталі ўстанова адукацыі “Полацкі дзяржаўны універсітэт” і грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі Саюз юрыстаў”. Месцазнаходжанне трацейскага суда — 211440 Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вул. Блахіна, д. 29, пак. 211.
Падабрана каманда з 7 трацейскіх суддзяў, якую ўзначаліў А. У. Ягораў — дэкан юрыдычнага факультэта і старшыня трацейскага суда. Усе арбітры  высокакваліфікаваныя выкладчыкі вну з багатым практычным вопытам у вобласці юрыспрудэнцыі і вучонымі ступенямі. У іх ліку і спецыяліст па замежнаму праву, які працуе ў Вашынгтоне і спецыялізуецца на міжнародным прыватным праве, але часта наведваецца на сваю Радзіму.
Трацейскі суд дае вялікую свабоду грамадзянам і суб’ектам гаспадарання.  У яго ёсць шэраг пераваг, сярод якіх перш за ўсё — магчымасць выбару арбітраў самімі бакамі, аператыўнасць прынятых рашэнняў, выкананне прынцыпу канфідэнцыяльнасці разгляду спрэчкі, больш нізкі кошт звароту ў суд.
Рашэнне трацейскага суда можна абскардзіць толькі адзін раз, без праходжання праз некалькі інстанцый, як гэта мае месца ў дзяржаўных судах. Адпаведна, паскоранымі тэмпамі можна дабіцца рэальнага выканання рашэння.
Для разгляду спрэчкі трацейскім судом неабходна заключыць  трацейскае пагадненне, якое заключаецца ў пісьмовай форме ў выглядзе самастойнага пагаднення бакоў аб перадачы на вырашэнне адпаведнага трацейскага суда ўсіх ці асобных спрэчак, ці ў выглядзе трацейскай агаворкі — асобнага палажэння, якое ўтрымліваецца ў дагаворы. У агаворцы рэкамендуецца прадугледзець прымянімае права кантракта; колькасць суддзяў; месца правядзення і мову трацейскага разбіральніцтва і г. д. Трацейскае пагадненне таксама лічыцца заключаным шляхам накіравання іскавай заявы і адказу на яе, дзе адпаведна адзін бок прапануе вырашыць спрэчку ў трацейскім судзе, а другі — не пярэчыць.
Больш падрабязна пра дзейнасць трацейскіх судоў можна даведацца з Закона Рэспублікі Беларусь “Аб трацейскіх судах” і Тыпавога рэгламента пастаянна дзеючага трацейскага суда, можна таксама атрымаць інфармацыю ў старшыні трацейскага суда А. У. Ягорава (тэл. 8(0214)53-43-97, 8(029)719-93-12).
В. КІБІСАВА, начальнік аддзела судовай практыкі Гаспадарчага суда Віцебскай вобласці.
Надрукавана ў №27 ад 03.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *